Перайсці да зместу

Чкалаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Какуевіцкі сельсавет)
Чкалаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Залатуха
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 906
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Чка́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Залатуха.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Какуевіцкі сельсавет у складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Какуевічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 5 лютага 1931 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. 20 красавіка 1939 года Какуевічы перайменаваны ў Чкалава, сельсавет перайменаваны ў Чкалаўскі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Залатушскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лукі[1]. З 16 верасня 1959 года ў Калінкавіцкім раёне. 30 ліпеня 1970 года ў склад Баравікоўскага сельсавета Светлагорскага раёна перададзены вёскі Пажыхар і Чкалава[2]. Паміж 1976 і 1981 гадамі цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Залатуха.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1362 чалавекі[3], з іх 97,3 % — беларусы, 1,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 906 чалавек[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.