Геаграфія Сінгапура
Краіна Сінгапур размяшчаецца на востраве Сінгапур (малайская назва — Пулау Уджонг) разам з групай невялікіх прылеглых астравоў, найбольш значнымі з якіх з’яўляюцца астравы Джуронг, Пулаў Тэконг, Пулаў Убін і Сентоса. Плошча Сінгапура складае 721,5 км² (2018 год), яна паступова павялічваецца дзякуючы праграме намыву тэрыторыі, якая дзейнічае з 1960-х гадоў, павялічваецца і колькасць астравоў — цяпер іх 63. Агульны прырост тэрыторыі з пачатку рэалізацыі праграмы склаў 23 %, да 2030 года плануецца прыдбаць яшчэ 45 кв.км новай зямлі. З іншага боку, некаторыя праекты прыводзяць да зліцця дробных астравоў, гэткім чынам з 7 малых выспачак быў створаны востраў Джуронг.
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Сінгапур знаходзіцца за 137 км на поўнач ад экватара, што адпавядае 1 з лішкам градусу пн.ш. Востраў Сінгапур аддзелены ад паўвострава Малака пралівам Джахор шырынёй ледзь больш за 1 км. Берагі праліва злучаны насыпам у паўночнай частцы вострава і мостам у заходняй. На поўдні Сінгапур амываецца цёплымі водамі Малакскага і Сінгапурскага праліваў, якія злучаюць Андаманскае мора з Паўднёва-Кітайскім, і пралівам Джахор, па моры дзяржава мяжуе з астравамі Рыау, што належаць Інданезіі. Большасць астравоў атачаюць каралавыя рыфы.
Геалагічная будова і рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Геалагічную аснову вострава Сінгапур складаць магматычныя скальныя пароды, асноўныя з якіх — граніт і габра. На паўночным усходзе знойдзены метамарфічныя кварцыты. У сейсмічных адносінах Сінгапур даволі спакойны, паколькі бліжэйшыя тэктанічныя разломы (Суматранскі і Сунда) праходзяць на ��яспечнай адлегласці і землятрусы толькі "гайдаюць", але не разбураюць горад. Падчас катастрафічнага землетрасення 2004 удар прыняла на сябе Суматра, захінуўшы Сінгапур ад жудаснага цунамі. Вышэйшы пункт вострава — узгорак Букіт-Цімах — мае вышыню 163,6 м над узроўнем мора.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат тэрыторыі экватарыяльны, вільготны, з высокімі тэмпературамі на працягу ўсяго года. Сярэдняя гадавая тэмпература 26 °C, а розніца тэмператур самага халоднага (студзень) і самага цёплага (травень) месяцаў не перавышае 1 °C. Сярэдняя гадавая сума ападкаў 2400 мм., размеркаваны яны раўнамерна цягам году (каля 150 мм за месяц), зрэшты, лістапад-студзень за кошт мусонаў удвая вільгатнейшыя.
Клімат Сінгапура | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 33,5 | 35,2 | 36,1 | 35,1 | 36,1 | 34,3 | 33,9 | 34 | 34,6 | 34,6 | 34,1 | 33,9 | 36,1 |
Сярэдні максімум, °C | 29,9 | 31 | 31,4 | 31,7 | 31,7 | 31,5 | 31 | 31,1 | 31,1 | 31,4 | 30,8 | 30 | 31,1 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 26,5 | 27,1 | 27,6 | 28 | 28,3 | 28,3 | 27,9 | 27,9 | 27,8 | 27,7 | 27 | 26,5 | 27,6 |
Сярэдні мінімум, °C | 24,3 | 24,7 | 25 | 25,4 | 25,8 | 25,7 | 25,2 | 25,2 | 24,9 | 24,8 | 24,4 | 24,1 | 25 |
Абсалютны мінімум, °C | 21,6 | 21 | 20,2 | 21,4 | 21,8 | 21,5 | 20,5 | 21,1 | 21,2 | 21 | 20 | 20,5 | 20 |
Норма ападкаў, мм | 248 | 119 | 186 | 170 | 178 | 141 | 174 | 165 | 153 | 159 | 282 | 332 | 2 307 |
Тэмпература вады, °C | 26 | 27 | 29 | 30 | 31 | 31 | 30 | 30 | 30 | 30 | 28 | 27 | 29 |
Крыніца: Надвор'е і клімат, Турыстычны партал |
Самая доўгая рака краіны (Селатар) мае даўжыню 16 км.
Расліннасць і ахова прыроды
[правіць | правіць зыходнік]Раней на востраве раслі вільготныя трапічныя лясы, але цяпер першародныя лясы амаль цалкам знішчаныя з-за хутка росту горада, следам знікла бадай што палова аўтэнтычнай фаўны. Тым не менш, зеляніны на востраве хапае: усцяж вуліц раскінулі свае шаты дрэвы, а на ўзгорку Букіт-Цімах арганізаваны вялікі запаведнік, што займае амаль 10 % вострава. На паўночным усходзе ў забалочанай мясцовасці Сунгей-Булах у 2002 годзе быў створаны запаведнік з мэтай аховы пералётных птушак. Далёка за межамі Паўднёва-Усходняй Азіі вядомы сінгапурскі батанічны сад — першы аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Сінгапуры, адзін з трох увогуле і адзіны трапічны батанічны сад у гэтым пачэсным спісе.
Экалагічныя праблемы
[правіць | правіць зыходнік]З непрыемных экалагічных з'яваў можна адзначыць прыток забруджанага тарфянымі пажарамі паветра з суседняй Суматры, што нярэдка здараецца ў ліпені-кастрычніку і завецца паўднёва-азіяцкай смугой.