Галгофа
Галго́фа, Галго́та (грэч. Γολγόθα, Κρανίου Τοπος; іўр.: גולגלתא, «лобнае месца» ад арам. gûlgaltâ, літ. «чэрап»; лац.: Calvaria) (таксама ўжываецца Кальварыя) — паводле Евангелляў месца адразу за сценамі Іерусаліма, дзе быў укрыжаваны Ісус Хрыстос.
Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Галгофа згадваецца ў ранніх работах, як пагорак, які размешчаны вельмі блізка да брамы ў Іерусалім. З 6 стагоддзя месца згадваецца як гара, а з 333 года як невялікі ўзгорак. Новы Запавет апісвае яго як месца досыць блізка да горада, і тыя, якія ўваходзілі ў горад маглі чытаць надпіс над крыжам «Ісус з Назарэта — Цар Іўдзейскі». Само размяшчэнне Галгофы згадваецца ва ўсіх чатырох Евангеллях.
Традыцыйнае месцазнаходжанне Галгофы вядзе пачатак ад ідэнтыфікацыі Алены, маці Канстанціна I, у 325 годзе. У некалькіх метрах побач, Алена таксама вызначыла месцазнаходжанне Труны Ісуса і сцвярджала, што выявіла Жыватворны Крыж, а яе сын, Канстанцін потым пабудаваў на гэтым месцы царкву Труны Гасподняй. У 333 годзе, паломнік з Бардо, уваходзячы з усходу, апісаў «невялікі пагорак Галгофы, дзе быў укрыжаваны Гасподзь».
Гэта месца знаходзіліся на паўночны захад ад горада. У цяперашні час яно з'яўляецца часткай Храма Труны Гасподняй у хрысціянскім квартале старога горада Іерусаліма. Пачынаючы з канца XIX стагоддзя некаторыя даследчыкі вылучалі іншыя версіі аб яе месцазнаходжанні, напрыклад Садовая магіла на поўначы Іерусаліма ля Дамаскай брамы.