Вікторыя Грунчакава
Нарадзілася |
11 мая 1998[1] (26 гадоў) |
---|---|
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Кошыцы, Славакія |
Рост | 180 см |
Вага | 67 кг[3] |
Прафесійная кар’ера | 2014 — ц.ч. |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) | Томаш Грунчак |
Прызавыя грошы | 2 747 410 $[1] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 385–233[1] |
Тытулы | 14 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 43 (4 сакавіка 2019) |
Цяперашні рэйтынг | 140 (14 лютага 2022) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 2-і раўнд (2019) |
Францыя | 3-і раўнд (2019) |
Уімблдан | 1-ы раўнд (2018-2019) |
ЗША | 1-ы раўнд (2017-2020) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 153–102[1] |
Тытулы | 3 WTA, 6 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 29 (14 кастрычніка 2019) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 3-і раўнд (2020) |
Францыя | 3-і раўнд (2020) |
Уімблдан | 1-ы раўнд (2019) |
ЗША | 1/2 фіналу (2019) |
viktoriakuzmova.sk | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 13 лютага 2023 года |
Вікторыя Грунчакава, у дзявоцтве Кужмава (славацк.: Viktória Kužmová; нар. 11 мая 1998, Кошыцы, Славакія) — прафесійная славацкая тэнісістка; паўфіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (US Open-2019) разам з Аляксандрай Сасновіч; пераможца трох турніраў WTA ў парным разрадзе; пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разраде (US Open-2015); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (US Open-2016).
Агульная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Вікторыя — старэйшая з дзвюх дачок Радавана Кужмы і Інгрыд Кужмавай; яе сястру завуць Катарына, яна маладзейшая на тры гады, і таксама прафесійная тэнісістка[4].
Славачка на корце з чатырох гадоў, улюбёнае пакрыццё — хард. Трэніруецца ў Славацкім нацыянальным тэнісным цэнтры.
Вікторыя Кужмава цяпер пражывае ў Кошыцах (Славакія)[5][6]. З 2018 года навучаецца ў браціслаўскім філіяле чэшскага ўніверсітэта[7].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Вікторыя пачала займацца тэнісам у чатырохгадовым узросце. Максімальны юніёрскі рэйтынг №24[8].
У 2014 годзе разам з Крысцінай Шмідлавай заваявала першы парны тытул у Касабланцы. У гэтым жа годзе дэбютавала на юніёрскім турніры Вялікага шлема — Адкрытым чэмпіянаце Францыі, а ўжо на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Шмідлавай выйшла ў паўфінал[9][10].
У 2015 годзе ўпершыню выйшла ў індывідуальны паўфінал Уімблданскага турніру, саступіўшы будучай чэмпіёнцы Соф’і Жук[11]. У гэтым жа годзе стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў парным разрадзе з расійскай тэнісісткай Аляксандрай Паспелавай[12]. Праз год стала сярэбранай прызёркай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзіночным разрадзе[13].
Дэбют Вікторыі Кужмавай на дарослых турнірах Вялікага Шлема адбыўся на Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2017 года, у які яна прабілася з кваліфікацыі, але ў першым коле саступіла Вінус Уільямс[14]. 6 сакавіка 2017 года ўпершыню ўвайшла ў першую 200-ку рэйтынгу, скончыўшы сезон на 132-й пазіцыі[15].
21 мая 2018 року ўвайшла ў першую сотню тэнісістак[15][16]. Урэшце на Адкрытым чэмпіянаце Францыі здабыла першую перамогу ў асноўным турніры, але вылецела ўжо ў другім коле[17].
2019 год стаў паспяховым для Кужмавай у парным разрадзе. Яна тройчы выходзіла ў фіналы турніраў, два з якіх выйграла[18][19]. 4 лютага яна ўвайшла ў сотню найлепшых, а 9 верасня заняла 30-ю пазіцыю[15][20].
Выступленні за зборную
[правіць | правіць зыходнік]У 2014 годзе Вікторыя Кужмава прадстаўляла Славакію на юніёрскім Кубку Федэрацыі. У групавым турніры выйграла ўсе свае матчы супраць тэнісістак Францыі, Егіпта і Японіі, а таксама дзве парныя сустрэчы супраць Японіі і Егіпта. У паўфінале адолела венгерку Фані Штолар[9][10], але ў фінале славакі прайгралі зборнай ЗША ўсе тры гульні[21]. У жніўні таго ж года Вікторыя выступіла на юнацкай Алімпіядзе, дзе саступіла ў першым коле і ў адзіночным, і ў парным разрадах[9][10].
Дэбют за дарослую каманду адбыўся ў 2018 годзе. У барацьбе за выхад у Сусветную групу Славакія абыйграла зборную Расіі (Кужмава атрымала адну перамогу і адну паразу), аднак пасля прайграла Беларусі. Тым не менш, у гэтым матчы Кужмава перамагла і Арыну Сабаленку, і Аляксандру Сасновіч, саступіўшы толькі ў вырашальнай пары з Ганнай Каралінай Шмідлавай супраць Лідзіі Марозавай і Веры Лапко[22][23].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Player Profile // WTA website
- ↑ ITF website
- ↑ https://www.viktoriakuzmova.sk/
- ↑ Radovan Kužma: Dcéra má víťaznú povahu, po prehre sa s ňou tri dni nedá rozprávať
- ↑ admin.. Oficiálna webstránka Viktórie Kužmovej (славацк.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 23 сакавіка 2021.
- ↑ Viktoria Kuzmova (англ.). Yonex. Праверана 15 лістапада 2020.
- ↑ Bugan, Štefan. Viktória Kužmová also thinks of education, she began to study international relations and diplomacy (англ.). newsbeezer.com (14 лістапада 2018). Праверана 16 лістапада 2020.
- ↑ Viktoria Kuzmova (англ.). ITF World Tennis Tour. Праверана 15 лістапада 2020.
- ↑ а б в Viktoria Kuzmova Junior Singles Activity (англ.). ITF World Tennis Tour. Праверана 15 лістапада 2020.
- ↑ а б в Viktoria Kuzmova Junior Doubles Activity (англ.). ITF World Tennis Tour. Праверана 15 лістапада 2020.
- ↑ TASR. Wimbledon: Viki Kužmová končí v semifinále, aj tak životný úspech (славацк.). sport.aktuality.sk (10 ліпеня 2015). Праверана 15 лістапада 2020.
- ↑ Livaudais, Stephanie. The 100 Club: All-surface threat Viktoria Kuzmova keeps rising (англ.). WTA (31 жніўня 2018). Праверана 31 кастрычніка 2020.
- ↑ Pantic, Nina. A brand new day: U.S. Open Junior Champ Kayla Day is as confident as she is talented (англ.). tennis.com (13 верасня 2016). Праверана 15 лістапада 2020.
- ↑ Venus Williams improves to 19-0 in U.S. Open's first round (англ.). The Spokesman Review (28 жніўня 2017). Праверана 1 лістапада 2020.
- ↑ а б в Viktoria Kuzmova Ranking History (англ.). WTA Tennis. Праверана 15 лістапада 2020.
- ↑ Livaudais, Stephanie. The 100 Club: All-surface threat Viktoria Kuzmova keeps rising (англ.). WTA Tennis (31 жніўня 2018). Праверана 16 лістапада 2020.
- ↑ Li, Xia. Elina Svitolina beats Viktoria Kuzmova 2-0 at French Open (англ.)(недаступная спасылка). xinhuanet (30 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020. Праверана 30 кастрычніка 2020.
- ↑ Oddo, Chris. Muchova and Teichmann Set to Bid for Maiden Title at Prague (англ.). Tennis Now (3 мая 2019). Праверана 31 кастрычніка 2020.
- ↑ Jaqueline Cristian şi Gabriela Ruse au pierdut finala de dublu la BRD Bucharest Open 2019 (рум.). mediafax.ro (21 ліпеня 2019). Праверана 31 кастрычніка 2020.
- ↑ AAP.. Barty reaches another US Open doubles final (англ.). The Sydney Morning Herald (6 верасня 2019). Праверана 31 кастрычніка 2020.
- ↑ Harwitt, Sandra. USA triumphant at 2014 Junior Fed Cup (англ.). ITF (30 верасня 2014). Праверана 16 лістапада 2020.
- ↑ Sharp, Alex. Kuzmova claws Slovakia back into contention in Minsk (англ.)(недаступная спасылка). Billie Jean King Cup (21 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2023. Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ Sharp, Alex. Lapko and Marozava launch Belarus back into the World Group(недаступная спасылка). Billie Jean King Cup (22 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2023. Праверана 17 лістапада 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)