Вячаслаў Францавіч Кебіч
Вячаслаў Францавіч Кебіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Мікалаевіч Чыгір | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Кавалёў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Князюк | ||||||
Пераемнік | Анатоль Бычок | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 чэрвеня 1936 |
||||||
Смерць |
9 снежня 2020[1] (84 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Франц Карлавіч Кебіч | ||||||
Маці | Таццяна Васільеўна Кебіч | ||||||
Жонка | Алена Кебіч | ||||||
Веравызнанне | Рыма-каталік | ||||||
Партыя | КПСС (1962 — 1991) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Дзейнасць | палітыка[2] і эканоміка[2] | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вячасла́ў Фра́нцавіч Ке́біч (10 чэрвеня 1936, в. Канюшаўчына, Навагрудскае ваяводства, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 9 снежня 2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністр Беларусі (1990—1994).
Прозвішча
[правіць | правіць зыходнік]Прозвішчы тыпу Кеба даследчык беларускай антрапаніміі М. Бірыла параўноўваў з літоўскім антрапонімам Кебас[3]. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя адыменныя прозвішчы тыпу Keba, Kebeikis, Kebelis з коранем Keb-. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. імя тыпу Keba або Kebas у форме імя па-бацьку: "Матеи Кебовичъ"[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З’яўляецца кандыдатам эканамічных навук.
Пасля сканчэння інстытута, працаваў інжынерам-тэхнолагам, старэйшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намеснікам галоўнага інжынера Мінскага завода аўтаматычных ліній. У 1973—1978 галоўны інжынер, дырэктар Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1978 генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава. У 1980—1985 — другі сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ, загадчык аддзелам ЦК КПБ, другі сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ. У 1985—1990 намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990—1994 Старшыня Савета Міністраў БССР, Прэм’ер-міністр Беларусі.
Член КПСС (1962—1991), член ЦК КПСС (1990—1991). Народны дэпутат СССР у 1989—1992. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1990 і 1995—1996, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 1996—2004.
8 снежня 1991 года разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне, якое канстатавала спыненне існавання СССР.
15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна аб’яўлена ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Згодна з Канстытуцыяй, краіна абвяшчалася прэзідэнцкай рэспублікай. Першыя выбары Прэзідэнта Беларусі былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. Вячаслаў Кебіч удзельнічаў у выбарах як самавылучэнец. У першым туры набраў 17,33 % (1 023 174 голаса), саступіўшы толькі Аляксандру Лукашэнку. У другім туры, што адбыўся 10 ліпеня 1994 года, набраў 14,2 % (748 329 галасоў) і не змог выйграць выбары.
Пасля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Аўтар успамінаў.
Памёр 9 снежня 2020 года ў бальніцы ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[5]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Заслужаны машынабудаўнік БССР
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
- Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі (1996)
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Гісторык Валянцін Голубеў казаў, што «Кебіч — асоба ў гісторыі. Але ён не склаўся як нацыянальны дзеяч» і яму цяжка было стаць лідарам незалежнай дзяржавы, «хоць лёс яго на гэтую пасаду штурхаў»[6].
Журналіст і палітык Сяргей Навумчык выказаў думку, што Кебіч мог змяніць Беларусь да лепшага, але змяніў да горшага[7].
Зноскі
- ↑ Наша Ніва — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 9 снежня 2020.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. — Мінск: Навука і тэхніка, 1969. — С. 198.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г.. — Мінск, 2003. — 161 с.
- ↑ Ад каранавіруса памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч
- ↑ nn.by
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 9 снежня 2020.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Искушение властью : из жизни премьер-министра / В. Ф. Кебич; под ред. И. Н. Осинского. — Минск : Парадокс, 2008. — 478, [1] с., [12] л. ил.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кебіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Кебіч: Жыцьцё і сьмерць «белавескага зубра» Архівавана 9 снежня 2020.
- Профіль на сайце Палітыкі Беларусі (руск.)
- Кебич: Я бы не проиграл в 1994-м, если бы… Архівавана 1 студзеня 2011. (руск.)
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Валожынскім павеце
- Памерлі 9 снежня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены ЦК КПСС
- Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Кандыдаты эканамічных навук
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Старшыні Дзяржплана БССР
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (1994)
- Старшыні Савета Міністраў БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Члены ЦК КПБ
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19