Мінск-1 (аэрапорт)
Мінск-1 | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ІАТА: MHP — ІКАА: UMMM | ||||||||||
Інфармацыя | ||||||||||
Тып | грамадзянскі | |||||||||
Краіна | Беларусь | |||||||||
Размяшчэнне | Мінск | |||||||||
Дата адкрыцця | 7 лістапада 1933 | |||||||||
Дата закрыцця |
23 снежня 2015 (як аэрапорт) 27 чэрвеня 2018 (як паветраная гавань авіярамонтнага завода)[1] |
|||||||||
Эксплуатант | Філіял «Аэрапорт Мінск-1» РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» | |||||||||
Вышыня НУМ | +228 м | |||||||||
Плошча | 1,8 км² | |||||||||
Часавы пояс | UTC+3 | |||||||||
Сайт | airportminsk1.by | |||||||||
Карта | ||||||||||
Размяшчэнне аэрадрома на карце Мінска |
||||||||||
Узлётна-пасадачныя палосы | ||||||||||
|
||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Мінск-1» — былы аэрапорт у паўднёвай частцы Мінска. Знаходзіўся за 4 км ад гістарычнага цэнтра горада. Будынак аэравакзала па вул. Чкалава, 38/1, узведзены ў 1946—1956 гадах, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю мясцовага значэння[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аэрапорт у Менску быў урачыста адкрыты 7 лістапада 1933 года. У гэты ж дзень з яго выляцеў у Маскву першы самалёт К-5. Увесну 1934 года тут прызямліліся тры самалёты По-2, што належалі Смаленскаму авіяпадраздзяленню спецыяльнага прыстасавання Маскоўскага ўпраўлення грамадзянскага паветранага флоту. Затым яны былі прыпісаны да гэтага аэрапорту, што дало пачатак развіццю грамадзянскай авіяцыі ў Беларусі. У 1935 годзе былі адкрытыя першыя рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і сямнаццаццю раённымі цэнтрамі Беларусі, а ў 1936 годзе — першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Мінскам і Масквой.
Аэрапорт атрымаў міжнародны статус у 1955 годзе і ўжо ў 1970-х абслугоўваў больш за мільён пасажыраў у год.
Аэрадром меў адну ўзлётна-пасадачную паласу з бетонным пакрыццём даўжынёй 2000 м і шырынёй 60 м, якая магла абслугоўваць паветраныя судны 2—4 класаў з максімальнай узлётнай масай да 63 т.
Аэрапорт мог прымаць наступныя тыпы самалётаў: Ту-134, Ан-12, Ан-24, Ан-26, Ан-72, Ан-74, Як-40, Як-42, — а таксама ўсе тыпы верталётаў.
Ліквідацыя аэрапорта
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2007 года было прынятае рашэнне аб закрыцці аэрапорта «Мінск-1» і будаўніцтве на яго тэрыторыі новага гарадскога раёна Мінск-Мір[3][4]. Абслугоўванне пасажырскіх рэйсаў, якія выконвала расійская авіякампанія Utair, скончылася 29 кастрычніка 2012 года[5], з 23 снежня 2015 былі спыненыя любыя палёты (за выключэннем паветраных судоў, якія прыляталі на авіярэмонтны завод)[6]. Пасля закрыцця аэрапорта для пасажыраў будынак аэравакзала і білетных касаў, пабудаваны ў 1976 годзе, спачатку выкарыстоўваўся як гандлёвы цэнтр «Аэрадромны», а ў 2017 годзе быў знесены. Будынак 1957 года, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, было вырашана захаваць як архітэктурны помнік[3].
На працягу наступных некалькіх гадоў аэрадром выкарыстоўваўся толькі для абслугоўвання Мінскага авіярамонтнага завода № 407. Заключны вылет з аэрадрома быў выкананы 28 чэрвеня 2018 года — на месца свайго базавання адправіўся самалёт Ту-134А-3М (RA-65917), які належаў расійскаму дзяржаўнаму прадпрыемству і прайшоў на заводзе рамонт. Пасля гэтага дзейнасць завода была канчаткова перанесеная ў аэрапорт Мінск-2[7]. У 2019 годзе быў праведзены дэмантаж УПП, рулёжных дарожак, перонаў і аэрадромных будынкаў, уключаючы авіярэмонтны завод, пачалася забудова тэрыторыі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Комплекс размешчаны ў межах горада, замыкае перспектыву вул. Чкалава. Уключаў стары будынак аэравакзала, узведзены ў 1946—1957 гадах па праекце архітэктараў А. П. Воінава і Г. Заборскага, і новы павільён (не захаваўся), пабудаваны ў 1976 годзе па праекце архітэктараў С. Баткоўскага і А. Серапяна. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя сіметрычнага двухпавярховага будынку аэравакзала складаецца з цэнтральнай часткі і двух бакавых крылаў. У архітэктуры будынка выкарыстаныя формы класіцызму: 6-калонны порцік з боку плошчы, два сіметрычныя рызаліты з боку ўзлётна-пасадачнай паласы, бельведэр з каланадай карынфскага ордара. Павільён — прамавугольны ў плане, зашклёны на ўсю вышыню будынак з двума сіметрычнымі ўваходамі, вылучанымі двума масіўнымі казыркамі[8].
Здарэнні
[правіць | правіць зыходнік]У гісторыі аэрапорта адбыліся такія авіяцыйныя здарэнні:
- Аварыя C-47 (1945)
- Аварыя Лі-2 (1946)
- Катастрофа Іл-12 (1960)
- Аварыя Ан-26 (1983)
Зноскі
- ↑ https://www.sb.by/articles/minsk-1-tak-provozhayut-samolety.html
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ а б Аэрапорт «Мінск-1» зачыняць да 1 студзеня 2017 года
- ↑ Аэропорт Минск-1(недаступная спасылка). Минск старый и новый (1 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2019. Праверана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ Закрылся последний пассажирский рейс из аэропорта «Минск-1» . Хартыя’97 (29 кастрычніка 2012).
- ↑ Аэропорт «Минск-1» закрыт для коммерческих полётов Архівавана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ Инанец, Снежана. «Грустно! Столько лет тут проработали». С аэродрома Минск-1 улетел последний самолёт(недаступная спасылка). Новости Tut.by (28 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ С. Дз. Філімонаў. Мінскія аэрапорты // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. Дз. Філімонаў. Мінскія аэрапорты // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінск-1 (аэрапорт)
- Мінск-1 (аэрапорт) на сайце «Архіварта»