Раман Мсціславіч
Раман Мсціславіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1150 |
Смерць |
19 чэрвеня 1205 |
Род | Рурыкавічы |
Бацька | Мсціслаў Ізяславіч |
Маці | Агнешка Баляславаўна[d] |
Жонка | Раманава[d] і Predslava Rurikovna[d] |
Дзеці | Даніла Раманавіч, Васілька Раманавіч, Фядора Раманаўна[d], Алена Раманаўна[d] і Salomea of Halych[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раман Мсціславіч Галіцкі (пасля 1160 — 19 чэрвеня 1205) — першы галіцка-валынскі князь (1199—1205).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын уладзіміра-валынскага і кіеўскага князя Мсціслава Ізяславіча і Агнесы, дачкі польскага князя Баляслава III. Бацька Данілы Раманавіча.
У 1168—70 князь наўгародскі. Пасля смерці бацькі з 1170 князь Уладзіміра-Валынскага княства. У 1199 авалодаў таксама прастолам суседняга Галіцкага княства, у выніку чаго пад яго ўладай утварылася адзінае Галіцка-Валынскае княства. У 1202—03 падпарадкаваў сабе Кіеўскае княства і стаў наймацнейшым князем Паўднёва-Заходняй Русі. Ваяваў з полаўцамі, летапіснай Літвой і яцвягамі. Адмовіўся ад прапановы рымскага папы Інакенція III, які абяцаў яму каралеўскую карону пры ўмове прыняцця каталіцтва. Забіты ў час міжусобнай вайны ў Польшчы, дзе падтрымліваў князя Лешку.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раман Мсціславіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).