Мораўскае княства
Мо́раўскае кня́ства — княства, якое знаходзілася на тэрыторыях сённяшніх паўднёвай Маравіі, паўночна-ўсходняй Аўстрыі і заходняй Славакіі. Духоўным цэнтрам і цэнтрам улады была «Моравія» (найхутчэй, сучасная вёска Мікулчыцы ў Чэхіі). Першая згадка Мораванаў датуецца 822 г. у сувязі з удзелам паслоў Мораванаў (лац.: legati Marvanorum) на сойме ў Франкфурту.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыях паўднёвай Маравіі і заходняй Славакіі мяркуецца сталае існаванне ў мінулым абшчын, якія прымалі ўдзел ва ўтварэнні Дзяржавы Само. Уварванне авараў дапамагло Карлу Вялікаму ў 791 г. накіраваць войска ажно да рэгіёнаў сучаснай Чэхіі і Маравіі. Змяненне меж Франкскай дзяржавы пакінула значны ўплыў на жыццё славян, якія трапілі пад уплыў Рэгенсбургскага, Пасаўскага і Зальцбургскага біскупстваў.
Першым вядомым князем быў Моймір I, які ў 833 г. пачаў паход на Нітранскае княства, выгнаў яго кіраўніка Прыбіну і стварыў такім чынам Вялікую Маравію.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя Вялікай Маравіі Архівавана 26 лістапада 2013.