Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў
Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 мая 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізікахімік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1970) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1984) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Сяргеевіч Салда́таў[1] (нар. 19 мая 1937, г. Смаленск) — беларускі фізікахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984; член-карэспандэнт з 1977), доктар хімічных навук (1970), прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Смаленску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). З 1959 года старшы лабарант у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР, з 1962 года выконваючы абавязкі загадчыка Салігорскага фі��іяла, з 1966 года загадчык лабараторыі, адначасова ў 1988—1992 гадах віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР. З 1981 года дырэктар, з 2004 года загадчык аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы ў галіне іоннага абмену, сінтэзу і вывучэння палімерных сарбентаў, іонаабменных экстрагентаў, па ўзаемадзеянні поліэлектралітаў са складанымі арганічнымі рэчывамі. Даследаваў іонаабменныя працэсы ў многаіонных сістэмах, на аснове якіх распрацаваў агульныя прынцыпы і тэхналогію атрымання і рэгенерацыі іанітных глеб. Распрацаваў тэорыю раўнаваг, якія наступаюць пры кантакце слабых сеткаватых электралітаў, а таксама тэарэтычныя асновы атрымання і рацыянальнага прымянення палімерных мембран зададзенай структуры для ачысткі газаў і вадкасцей ад мікрачасціц і бактэрый. Стварыў мікрафільтры для тонкай ачысткі тэхналагічных асяроддзяў, што дазволіла атрымаць мікрасхемы высокай ступені інтэграцыі. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналогію атрымання хімічна актыўных тэкстыльных матэрыялаў (іанітаў, камплексонаў, каталізатараў), якія знайшлі выкарыстанне ў ачыстцы вады і паветра і ў якасці індывідуальных сродкаў аховы чалавека ад таксічных рэчываў. Правёў эксперыментальныя і тэарэтычныя даследаванні ўзаемадзеяння іанізаваных арганічных і неарганічных рэчываў з іонаабменнымі экстрагентамі, на аснове якіх распрацавана новая тэхналогія атрымання высокаачышчаных амінакіслот, рэалізаваная на Гродзенскім заводзе медыцынскіх прэпаратаў.
Аўтар звыш 650 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, каля 160 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы[2].
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «Знак Пашаны» (1979).
- Прэмія Ленінскага камсамола 1971 года за цыкл прац па тэрмадынаміцы іонаабменных працэсаў.
- Дзяржаўная прэмія БССР 1980 года за распрацоўку тэарэтычных прынцыпаў і тэхналогіі атрымання штучнай іанітнай глебы як універсальнага асяроддзя для карнявога жыўлення раслін.
- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1993 года за цыкл прац «Матэматычнае мадэляванне іонаабменных раўнаваг».
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Простые ионообменные равновесия. — Мн.: Наука и техника, 1972.
- Ионитные почвы. — Мн.: Наука и техника, 1978 (разам з Н. Г. Пёрышкінай, Р. П. Харошка).
- Ионообменные равновесия в многокомпонентных системах. — Мн.: Наука и техника, 1988 (разам з В. А. Бычковай).
- New materials and technologies for environmental engineering. Pt. I. Lodz. 2004 (у сааўтарстве).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Салдатаў Уладзімір Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 106. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Салда́таў Уладзімір Сяргеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 643. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Акадэмікі: САЛДАТАЎ Уладзімір Сяргеевіч // НАНБ
- ВЛАДИМИР СЕРГЕЕВИЧ СОЛДАТОВ(К 80-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. 2017.
- Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Люди науки: ВЛАДИМИР СЕРГЕЕВИЧ СОЛДАТОВ(к 80-летию со дня рождения) // Полимерные материалы и технологии — Т.3 (2017), № 2, С. 85—86. Архівавана 27 чэрвеня 2021. (руск.)
- База патентов Беларуси (руск.)
- Нарадзіліся 19 мая
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленску
- Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
- Дактары хімічных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Прафесары
- Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Фізікахімікі СССР
- Фізікахімікі Беларусі