Перайсці да зместу

Беларускі саюз архітэктараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі саюз архітэктараў
Краіна
Тып арганізацыі прафесійная асацыяцыя[d]
Алег Міхайлавіч Быкоўскі
Заснаванне
Дата заснавання 23 чэрвеня 1935
Член у
bsa.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз архітэктараў» (ГА «БСА») — творчы саюз, утвораны на аснове добраахвотнага аб’яднання і агульнасці інтарэсаў грамадзян, якія займаюцца прафесійнай архітэктурнай дзейнасцю, для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных, культурных правоў і задавальнення духоўных патрэбаў. Саюз налічвае ў сваіх шэрагах 725 членаў (на 13 лютага 2015), аб’яднаных у 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. Старшыня — Алег Міхайлавіч Быкоўскі.

З’яўляецца членам Міжнароднага саюза архітэктараў (МСА), Міжнароднай Асацыяцыі саюзаў архітэктараў краін СНД (МАСА).

Усесаюзная нарада архітэктараў адбылася ў лістападзе 1934 года і рэкамендавала стварыць Саюз архітэктараў у нацыянальных рэспубліках. Саюз архітэктараў Беларускай ССР быў створаны на I з’ездзе 23 чэрвеня 1935 года на падставе Пастановы ЦК УКП(б) ад 23 красавіка 1932 года «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый», а таксама Пастановы бюро ЦК КП(б)Б № 66 ад 8 снежня 1934 года «Аб стварэнні Саюза савецкіх архітэктароў БССР і падрыхтоўцы да з’езда архітэктараў».

20 снежня 2019 года у канферэнц-зале Рэспубліканскага Дома архітэктараў адбыўся чарговы, ХХII з’езд. У ім узялі ўдзел 124 дэлегаты ад усіх першасных і абласных арганізацый. Прысутнічалі на з’ездзе ганаровыя госці ад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Канфедэрацыі творчых саюзаў і Саюза будаўнікоў, сумесна з якімі Беларускі саюз архітэктараў вядзе працу над заканадаўчымі і іншымі асноватворнымі дакументамі, што тычацца праектна-будаўнічага працэсу. На з’ездзе прайшлі выбары н��вага старшыні. Усяго на гэтую пасаду на сходах першасных і абласных арганізацый ГА «БСА» было вылучана 14 кандыдатаў. Аднак 13 кандыдатаў заявілі самаадвод. У выніку тайнага галасавання абсалютнай большасцю галасоў (101 — «за» і 12 — «супраць») новым старшынёй ГА «БСА» абраны Алег Быкоўскі[1].

Старшыні праўлення

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ХХII съезд Белорусского союза архитекторов (руск.)(недаступная спасылка). СтройМедиаПроект. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 13 жніўня 2021.