Перайсці да зместу

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Худаўцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
54°22′57″ пн. ш. 29°10′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Худаўцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Барысаўская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Худаўцы Крупскага раёна. Пабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя на невялікім пагорку ў цэнтры вёскі, каля могілак. Помнік драўлянага дойлідства.

Трохзрубны аднаапсідны храм з двух'яруснай прамавугольнай у сячэнні званіцай над бабінцам. Цэнтральны аб'ём завершаны масіўным купалам на двух'ярусным васьмігранным барабане і чатырма кутнімі вежачкамі (на васьмерыках) з цыбулепадобнымі галоўкамі. Вільчык даху пяціграннай апсіды завершаны цыбулепадобным купалам. У дэкоры выкарыстаныя разныя арнаментальныя паясы, стылізаваныя закамары. Уваход у храм падкрэслены паддашкам на ажурных кранштэйнах чыгуннага ліцця. Унутраную прастору ўпрыгожвае драўляны іканастас, багата аздоблены пазалочанай разьбой.

Зноскі

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік — Мінск, 1993.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4