Эмерык Аўгуст Чапскі
граф Эмерык Аўгуст Гутэн-Чапскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Emeryk August Hutten-Czapski | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 жніўня 1897[1] |
||||||
Смерць |
31 студзеня 1979[1] (81 год) |
||||||
Род | Чапскія | ||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Emeryk August Wojciech Hutten-Czapski | ||||||
Бацька | Караль Эмерыкавіч Чапскі | ||||||
Маці | Марыя Леанціна з Пуслоўскіх[d] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмерык Ча́пскі, Эмерык Аўгуст Гутэн-Ча́пскі (Эмерык Аўгуст Гутэн-Чапскі, польск.: Emeryk August Hutten-Czapski; 21 (25) жніўня 1897, в. Станькава — 31 студзеня 1979) — польскі гісторык, палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З роду графаў Гутэн-Чапскіх, сын графа Караля Эмерыкавіча Чапскага.
У міжваеннай Польшчы ў 1925—1931 гг. быў старшынёй слонімскага аддзела Саюза землеўласнікаў з Беларускіх крэсаў. Уваходзіў у палітычную групоўку «віленскія кансерватары». У 1930 і 1935 г. выбіраўся дэпутатам («паслом») у польскі сейм.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 г. выехаў за мяжу, працаваў у польскіх дзяржаўных установах, застаўся ў эміграцыі. Даследаваў сувязі Рэчы Паспалітай з Італіяй. Сабраў багатую калекцыю старых карт Польшчы і ВКЛ, ініцыятар выдання «Каталога старых карт Польскай Рэчы Паспалітай у калекцыі Эмерыка Гутэн-Чапскага і іншых зборах» (1978).
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Emeryk Hutten-Czapski (1897—1979) // bs.sejm.gov.pl