Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Выгляд
Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — МП | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Міністр | Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў |
Сайт | minprom.gov.by/by/welcom… |
Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання Беларусі. З 27 чэрвеня 2024 года пасаду міністра займае Аляксандр Яфімаў[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Міністр — Аляксандр Яфімаў
- Першы намеснік Міністра — Аляксандр Агароднікаў
- Намеснікі Міністра:
- Намеснік Міністра — Аляксей Казлоў
- Намеснік Міністра — Андрэй Кузняцоў
- Намеснік Міністра — Дзмітрый Харытончык
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтральны апарат — 1 галоўнае ўпраўленне, 10 упраўленняў, па два аддзелы і сектары[2];
- Навучальныя ўстановы — Жлобінскі металургічны тэхнікум, Інстытут кадраў індустрыі;
- Аб’яднанні «Белаграмаш», «Белдругмет», «БелОМА», «Інтэграл», «Планар»;
- Прадпрыемствы ў:
- Брэсцкай вобласці: «Баранавіцкі аграагрэгатны завод», «Захад» (Брэст), «Каваллітмаш» (Пінск), «Камертон» (Пінск), «Колератрон» (Брэст), «Палессеэлектрамаш» (Лунінец), «Пружанскі завод радыёдэталяў», «Сітома» (Кобрын);
- Гродзенскай вобласці: «Белтапаз» (Гродна), «Гроднагандальмаш», «Конус» (Ліда), «Оптык» (Ліда), «Смаргонскі агрэгатны завод», «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання»;
- Гомельскай вобласці: «Беларускі металургічны завод» (Жлобін), «Белколермет» (Гомель), «Гідрапрывад» (Гомель), «Гомельскі радыёзавод», «ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы» (Гомель), «Гомсельмаш», «Граніт» (Гомель), «Дыяпраектар» (Рагачоў), «Мазырсельмаш», «Рэчыцкі метызны завод», «Святло» (Жлобін), «Цэнтраліт» (Гомель);
- Віцебскай вобласці: «ВіСтан» (Віцебск), «Віцязь», «Віцебскі механічны завод», «Маналіт» (Віцебск), «Вымяральнік» (Наваполацк), «Чырвоны барацьбіт» (Орша);
- Магілёўскай вобласці: «Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў», «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», «Магілёўліфтмаш», «НДІ па тэхналагічных лініях і абсталяванні для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў» (Магілёў), «Ольса» (Магілёў), «Электрарухавік (завод)» (Магілёў);
- Мінскай вобласці: «Аўтагідраўзмацняльнік» (Барысаў), «Аўтарампрампраект», «БелАЗ» (Жодзіна), ДЭМЗ (Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод; Дзяржынск), «Завод Эпас» (Лагойск), «Зеніт» (Вілейка), «Кобальт» (Плешчаніцы, Лагойскі раён), «Спадарожнік» (Маладзечна), «Светлагорсккорммаш», «Шацкі механічны завод» (Габрыэлеўка, Пухавіцкі раён), «Экран» (Барысаў), «Эмальпосуд» (Слуцк);
- Мінску: «Аптычнае станкабудаванне і вакуумная тэхніка», «Беларгстанкіпрам», «БелаўтаМАЗ», «Белколермет», «Белпраммаркет», «БелНДІліт» (Беларускі навукова-даследчы інстытут ліцця), «Белпрамбудпраект», «Белпрамімпэкс», «Гарант», «Дзіпражыўмаш», «Завод паўправадніковых прыбораў», «Завод сродкаў комплекснай аўтаматызацыі», «Завод Транзістар», «Завод Электроніка», ЛЭМТ (Лазеры ў экалогіі, медыцыне, тэхналогіі), МАЗ, «Мінскагрампраммаш», «Мінскі завод аўтаматычных ліній», «Мінскі завод спецыяльных інструментаў і тэхналагічнай аснасткі», «Мінскі завод шасцерняў», «МЗКР» (Мінскі завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі), «Мінскі маторны завод», «Мінскі механічны завод імя Вавілава», «Мінскі электратэхнічны завод імя Васіля Казлова», МТЗ, «Няміга», «Оптаэлектронныя сістэмы», «Плангандаль», «Прамдрук», «Прамень», «Прамстандарт», «Радыёхваля», «Ратон», «Тэрмапласт», «ЦНДІТК» (Цэнтральны навукова-даследчы інстытут тэхнікі кіравання), «Электронмаш»[3].
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]- правядзенне навукова-тэхнічнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў для эфектыўнай работы дзяржаўных арганізацый, падначаленых Мінпраму, і гаспадарчых таварыстваў, акцыі (часткі ў статутных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзеныя ў кіраванне Мінпраму, з мэтай задавальнення патрэб народнай гаспадаркі і насельніцтва краіны ў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, таварах народнага спажывання і паслугах;
- распрацоўка прагназавання вытворча-тэхнічнага і фінансава-эканамічнага развіцця адпаведных галін;
- удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні праграм развіцця прыярытэтных галін прамысловасці;
- развіццё супольна з іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання знешнегандлёвай дзейнасці шляхам нарошчвання экспарту тавараў (паслуг), якія вырабляюцца дзяржаўнымі арганізацыямі і гаспадарчымі таварыствамі, прыцягненне замежных інвестыцыяў, стварэнне камерцыйных арганізацый з замежнымі інвесціраваннямі.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]- ухваленне пастановаў аб стварэнні, пераўтварэнні і касаванні падпарадкаваных устаноў;
- атрыманне звестак з устаноў Статыстычнага камітэта;
- стварэнне міжведамасных камісіяў і правядзенне нарадаў аб прамысловасці з спецыялістамі;
- запыт ва ўстановах звестак аб прамысловасці.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Міністрам прамысловасці Беларусі назначаны Яфімаў
- ↑ Структура Міністэрства прамысловасці(недаступная спасылка). Аб міністэрстве. Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2018. Праверана 20 жніўня 2018.
- ↑ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 980 (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (8 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Міністэрства прамысловасці Беларусі Архівавана 28 кастрычніка 2018.