Крыштаф Францішак Сапега
Крыштаф Францішак Сапега (2 лютага 1623 — 5 верасня 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі крайчы літоўскі (з 1661).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 — у Кракаўскай акадэміі, пасля ў Італіі ў Балонні (1641).
Пасля вяртання на радзіму стаў дваранінам Уладзіслава Вазы (а з 1648 — Яна Казіміра). Прымаў удзел у казацка-сялянскай вайне 1648—1654. Удзельнічаў у бітвах пад Жоўтымі Водамі, Піляўцамі, Берасцечкам і Белай Царквой. З 1654 змагаўся з маскоўскім войскам падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, а таксама супраць шведаў.
У лютым 1658 стаў вялікім чашнікам літоўскім, праз месяц — падстоліем, у 1659 — стольнікам і нарэшце ў 1661 годзе — крайчым. 4 сакавіка 1658 года вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ян Казімір падпісвае намінацыю на полацкае войтаўства (пасада была незанята са смерці Януша Кішкі ў 1654 годзе) Крыштафу Сапегу[3]. Таксама быў старостам ашмянскім.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Ева Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казіміра і Аляксандра Казіміра.
Ажаніўся да 1657 года з Аленай Саламярэцкай (памерла пасля 1667), дачкой смаленскага кашталяна Мікалая Льва Саламярэцкага. Пакінуў сыноў:
- Станіслава Казіміра (памёр каля 1673), старосту трабскога;
- Уладзіслава Юзафата (памёр у 1733), ваяводу менскага і берасцейскага;
- Андрэя Францішка (1660—1681), старосту чырвонагродскага.
Зноскі
- ↑ а б Krzysztof Franciszek Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 94. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Галубовіч, В. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў / Віталь Галубовіч. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2016. — 223 с.: іл., табл., гербы. — С. 12—13. — ISBN 978-985-90377-8-8. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ). — КМФ-18. — Спр. 100. — Арк. 127—127 адв.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.
- Чашнікі вялікія літоўскія
- Старосты ашмянскія
- Падстоліі вялікія літоўскія
- Крайчыя вялікія літоўскія
- Стольнікі вялікія літоўскія
- Войты полацкія
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1623 годзе
- Памерлі 5 верасня
- Памерлі ў 1665 годзе
- Пахаваныя ў Бяльскім павеце
- Сапегі
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
- Асобы