Перайсці да зместу

Генеральныя Штаты Нідэрландаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генеральныя Штаты Каралеўства Нідэрландаў
Staten-Generaal van het Koninkrijk der Nederlanden
Герб ці эмблема.
Тып
Тып Двухпалатны парламент
Кіраўніцтва
Старшыня Першай палаты nl:Ankie Broekers-Knol, VVD
з 2 ліпеня 2013
Старшыня Другай палаты nl:Anouchka van Miltenburg, VVD
з 25 верасня 2012
Структура
Членаў 225
75 (Першая палата)
150 (Другая палата)
Выбары
Апошнія выбары 12 верасня 2012
Зала пасяджэнняў
Будынак Генеральных Штатаў у Гаазе (Біненхоф)
Сайт
http://www.parlement.nl/

Генеральныя Штаты Нідэрландаў (нідэрл.: Staten-Generaal van het Koninkrijk der Nederlanden, якія мянуюцца таксама Парламент, нідэрл.: Het Parlement) — вышэйшы заканадаўчы орган Нідэрландаў.

Генеральныя Штаты складаюцца з Першай Палаты (вядомай таксама як Сенат) і Другой Палаты (Палата Прадстаўнікоў). Сенат абіраецца шляхам непрамых выбараў рэгіянальнымі заканадаўчымі органамі, Другая Палата фарміруецца шляхам прамых усенародных выбараў.

Генеральныя Штаты засядаюць у будынку Біненхоф («Унутраны двор») у Гаазе. Першая Палата збіраецца толькі адзін дзень у тыдзень і зацвярджае законапраекты, прынятыя Другой Палатай. На падставе складу Другой Палаты фарміруецца Урад Нідэрландаў.

Рыцарская зала Біненхофа

У рыцарскай зале (Рыдэрзал) Біненхофа адбываюцца ўрачыстыя сумесныя паседжанні палат, па выпадку адкрыцця сесіі з удзелам манарха (Прынцаў дзень, кожны год у трэці аўторак верасня), у сувязі з зацвярджэннем шлюбу члена каралеўскай сям’і або са смерцю манарха. Сумеснае паседжанне палат мае права таксама дзейнічаць як паўнамоцны орган у выпадку вакантнага прастола, адсутнасці спадчынніка і няздольнасці рэгента выконваць абавязкі — яно можа абіраць у такім выпадку новага манарха.

Першапачаткова вышэйшая саслоўна-прадстаўніцкая ўстанова нідэрландскіх правінцый (якія ўключалі таксама тэрыторыю сучаснай Бельгіі). Генеральныя Штаты складаліся з дэпутатаў духавенства, дваранства і верхавіны гараджан. Упершыню былі скліканы ў 1463, пасля аб’яднання Нідэрландаў бургундскімі герцагамі. Першае паседжанне адбылося 9 студзеня 1464 г. у Бругэ. Генеральныя Штаты мелі права ваціравання падаткаў, асабліва шырокія паўнамоцтвы даў «Вялікі прывілей» 1477. У перыяд Нідэрландскай рэвалюцыі XVI стагоддзя сталі цэнтрам апазіцыі іспанскаму рэжыму, а з аддзяленнем Паўночных Нідэрландаў — вышэйшым пастаянна дзеючым заканадаўчым органам Рэспублікі Злучаных Правінцый. У Генеральных Штатах кожная правінцыя мела адзін голас, але частка тэрыторыі рэспублікі — так званыя Генеральныя землі — не адносілася да правінцый, кіравалася непасрэдна з цэнтра і не мелі голасу ў парламенце.

Генеральныя штаты праіснавалі да Батаўскай рэвалюцыі 1795 года і былі адноўлены ў 1815 годзе ў Злучаным Каралеўстве Нідэрландаў.

У гонар Генеральных штатаў атрымаў назву Статэн-Айленд у Нью-Ёрку (былая нідэрландская калонія Новы Амстэрдам).