Якаў Пятровіч Баратынскі
Выгляд
Якаў Пятровіч Баратынскі | |
---|---|
Смерць |
24 чэрвеня 1610 |
Род | Баратынскія |
Бацька | Пётр Іванавіч Баратынскі |
Званне | ваявода |
Бітвы |
Якаў Пятровіч Баратынскі (руск.: Яков Петрович Барятинский; ? — пасля 1613) — рускі вайсковы і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў з роду князёў Баратынскіх. Нарадзіўся ў сям’і Пятра Іванавіча.
У 1604 годзе адзін з ваявод у Ноўгарадзе-Северскім, што супрацьстаялі з войскамі Лжэдзмітрыю I. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў у 1609 годзе ваявода ў Дарагабужы, атрымаў некалькі перамог, узяў Вязьму.
У 1610 годзе адзін з расійскіх паслоў да Жыгімонта III, што запрашалі на расійскі трон каралевіча Уладзіслава. У 1613 годзе ў складзе пасольства мітрапаліта Філарэта ў Польшчу, быў там затрыманы.
Літаратура
- Валерый Пазднякоў. Баратынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.