Рыгор Фёдаравіч Друцкі-Горскі
Выгляд
Рыгор Фёдаравіч Друцкі-Горскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1510 ці не пазней за 1523 |
Смерць | не раней за 25 жніўня 1560 і не пазней за 16 студзеня 1561 |
Род | Друцкія-Горскія |
Бацька | Фёдар Дзмітрыевіч Друцкі-Горскі[1] |
Маці | Ганна з Друцкіх-Прыхабскіх[d][1] |
Жонка | каля Таміла Багданаўна Заслаўская[d][2] |
Дзеці | Фёдар Рыгоравіч Друцкі-Горскі[3], Раіна з Друцкіх-Горскіх[d][3], Ян Рыгоравіч Друцкі-Горскі[d][3], Пётр Рыгоравіч Друцкі-Горскі[d][3], Багдана з Друцкіх-Горскіх[d][3], Алена з Друцкіх-Горскіх[d][3], Стэфан Рыгоравіч Друцкі-Горскі[d][3] і Аўдоцця з Друцкіх-Горскіх[d][3] |
Рыгор Фёдаравіч Друцкі-Горскі (каля 1510—1560) — князь, землеўласнік.
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Горскіх герба «Друцк». Сын Фёдара Дзмітрыевіча.
Заснавальнік асобнай галіны роду Друцкіх-Горскіх. Уладальнік Бурнеўкі і часткі маёнткаў Арава і Горы.
Сям’я
Праз шлюб (пасля кастрычніка 1542) з князёўнай Тамілай Багданаўнай Заслаўскай набыў Лошыцу пад Менскам. У шлюбе вядома восем дзяцей, 4 сыны і 4 дачкі. Большасць дзяцей перайшла з праваслаўя ў пратэстантызм.
- Пётр (каля 1545 — да 1582), спадчыннік Лошыцы Адзінцоўскай, яго род згас у 3-м калене ў сярэдзіне XVII ст.
- Фёдар (каля 1550—1615), спадчыннік Лошыцы Гарнастаеўскай
- Стэфан, памёр маладым.
- Ян (каля 1560—1619), аршанскі маршалак з 1605 года.
- Раіна, у шлюбе (да 1560) з Марцінам Валадковічам, суддзём земскім менскім.
Літаратура
- Вячаслаў Насевіч. Друцкія-Горскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 601. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ а б Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 68. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 69. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ а б в г д е ё ж Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 71. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7