Раснэ
Раснэ | |
---|---|
Рясне | |
49°52′27″ пн. ш. 23°56′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Шаўчэнкаўскі раён |
Першае згадванне | 1433 |
Дата заснавання | 1433 |
Ранейшы статус | вёска |
Год уключэння ў межы горада | 1988 |
Ранейшыя назвы | Расна Польская |
Паштовыя індэксы | 79002, 79039, 79069 |
Плошча | 997 га км² |
Насельніцтва | 30000 чал. |
Раснэ (укр.: Рясне) — мясцовасць у паўночна-заходняй ускраіне Шаўчэнкаўскага раёна Львова, падзяляецца на два жылых мікрараёны (масівы) — Раснэ-1 і Раснэ-2, аднайменная чыгуначная станцыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1433 г. Львоўскі рымска-каталіцкі арцыбіскуп заснаваў на гэтых землях паселішча пад назвай Расна-Польская. Новае сяло было далучана да прыходу касцёла Марыі Снежнай ў Львове.
У 1925 г. сяло налічвала каля 2000 чал. У сяле быў парафіяльны рымска-каталіцкі касцёл, пабудаваны на месцы драўлянага 1742 г. Падчас Першай сусветнай вайны сяло Расна-Польская і бліжэйшыя палі былі месцам бітвы паміж рускімі і аўстра-германскімі войскамі 21 чэрвеня 1915 г., у выніку якой руская армія вымушана была на наступны дзень пакінуць Львоў]. Землі сяла Расна-Польская пачыналіся уздоўж цяперашняй вул. Шаўчэнкі пачынаючы ад чыгуначнай станцыі Клепарыў; тэрыторыя на поўнач ад станцыі Клепарыў увайшла ў склад Львова ўжо ў 1930-х гг., калі была забудаваная індывідуальнымі дамамі і атрымала назву Баторыеўка (у гонар караля Стэфана Баторыя).
Цяперашні мікрараён Раснэ вырас як жылы масіў на поўнач ад калішняй Баторыеўкі паблізу карпусоў завода «Электрон», які выпускаў тэлевізары і ваенную радыёэлектроніку, а сёння выпускае трамваі і іншы грамадскі аўтатранспарт. Пачата было таксама будаўніцтва металургічнага завода. Раснэ было далучана да горада згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета Украінскай ССР ад 9 сакавіка 1988 г. № 5541-ХІ. Далучаная тэрыторыя ў адпаведнасці з гэтым дакуументам складала 477 га. жылыя масівы савецкай і сучаснай пабудовы размешчаны на поўнач ад восевай вуліцы раёна — вул. Шаўчэнкі, а на поўдзень ад яе — прамысловая зона.
Да моманту далучэння да Львова тут ужо вялося інтэнсіўнае жылое будаўніцтва, будаваліся цэхі заводаў: канвеернага, аўтапагрузчыкаў «Хіммаш», «Электрон». У адрозненне ад Сыхава, дзе забудова праводзілася згодна з прадуманай канцэпцыяй, Раснэ будавалася, хоць і па зацверджаным генеральным плане, але асобнымі фрагментамі — ў асноўным сіламі прамысловых прадпрыемстваў.
На тэрыторыі Раснэ-1 ёсць тры царквы і адзін каталіцкі касцёл, у Раснэ-2 — адна грэка-каталіцкая царква.
Галоўныя вуліцы мікрараёна: Шаўчэнкі (магістральная вуліца, якая спалучае часткі мікрараёна адзін з адным і яго ў цэлым з цэнтральнай часткай горада), Бруховіцкая, Раснянская, Велічкоўскага.