Размовы з удзельнікам:Вадзім Медзяноўскі
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
--Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:31, 5 сакавіка 2017 (+03)
Шаблоны
Неабходныя новыя шаблоны пачаткаў артыкулаў пра чыгуначны транспарт. Medzianowsky (размовы) 10:57, 5 сакавіка 2017 (+03)
- Якія іменна? У нас ёсць {{rail-stub}}. Ён дастаткова агульны. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:00, 5 сакавіка 2017 (+03)
- Ён занадта агульны. Патрэбныя {{diesel-train-stub}}, {{locomotive-stub}}, як у рускай вікіпедыі. Medzianowsky (размовы) 11:13, 5 сакавіка 2017 (+03)
- Руская вікіпедыя — не праўда ў апошняй інстанцыі. У многіх іншых вікіпедыях шаблонаў накідаў увогуле не існуе, ці існуе толькі адзін агульны. Абгрунтаванне, чаму мець процьму шаблонаў накідаў немэтазгодна, можна прачытаць тут. Таму прапаную Вам карыстацца шаблонам {{rail-stub}}, а ўжо ў выпадку, калі артыкулаў пра дызелі і лакаматывы стане шмат, можна будзе падумаць аб стварэнні асобных шаблонаў ({{rail-stub}} тады можна будзе аўтаматычна на іх замяніць).
Афармленне выяў
Прывітанне, спадар Медзяноўскі. Калі ласка, паглядзіце даведку па афармленні выяў. Там напісана, як можна размяшчаць выявы ў артыкуле і задаваць іх памеры. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:58, 5 сакавіка 2017 (+03)
- Я не магу, на маім тэляфоне няма сімвала вертыкальнай рысы. І буфера абмена таксама няма. Medzianowsky (размовы) 11:05, 5 сакавіка 2017 (+03)
Сувязь са старонкамі іншамоўных вікіпедый
Калі ласка, вось так не рабіце. Для сувязі са старонкамі іншамоўных вікіпедый варта карыстацца механізмам Вікіпедыя:Інтэрвікі.--Artsiom91 (размовы) 21:33, 6 сакавіка 2017 (+03)
Category:Stations
Вітаю. Калі ласка, не стаўце гэту агульную катэгорыю Вікісховішча ў артыкулы пра асобныя станцыі, для кожнай з іх, калі трэба, мусіць быць улас��ая катэгорыя. Таксама, не варта ствараць раздзелы, напрыклад "Цягнікі", без зместу, нават калі яго плануеце потым дадаць -- потым і створыце раздзел. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 14:27, 7 сакавіка 2017 (+03)
Абразы
Недапушчальныя! Трымайцеся, калі ласка, правіл ветлівасці пры звароце да іншых удзельнікаў, дзякуй.--Хамелка/ разм. 18:49, 7 сакавіка 2017 (+03)
Катэгорыі
Афармляйце катэгорыі правільна, адной агульнай катэгорыі недастаткова. Напрыклад Катэгорыя:Воднае пола на Алімпійскіх гульнях павінна знаходзіцца ў Катэгорыя:Спаборніцтвы па водным пола і Катэгорыя:Віды спорту на летніх Алімпійскіх гульнях, а не проста ў катэгорыі Алімпійскія гульні. Акрамя таго большасць катэгорый павінны змяшчаць шаблоны {{catmain}} і {{Commonscat}}. Ну і не менш важна, каб катэгорыя была звязана з адпаведнымі катэгорыямі ў іншых моўных раздзелах. Каб дадаць інтэрвікі, націсніце злева на Дадаць спасылкі, увядзіце мову і назву старонкі на гэтай мове — напрыклад, русский → Категория:Водное поло на Олимпийских играх. Калі Вам цяжка афармляць катэгорыі самому, то можна капіраваць і перакладаць афармленне з катэгорый у Рускай Вікіпедыі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:35, 9 сакавіка 2017 (+03)
- Занадта шмат літар. Medzianowsky (размовы) 12:47, 9 сакавіка 2017 (+03)
- Калі ласка, не стварайце артыкулы, якія ўтрымліваюць толькі слоўнікавае вызначэнне. Артыкул павінен быць артыкулам, а не двухрадкоўем. Дзякуй за ўвагу.--Хамелка/ разм. 17:59, 9 сакавіка 2017 (+03)
Арфаграфія
Вітаю. Калі ласка, сачыце за арфаграфіяй сваіх тэкстаў, ды і лексікай таксама -- няма словаў "брак" (шлюб), "устройства" (прылада), "каторае" (якое) і г.д. Пастаўце сабе беларускі спелчэкер (гл. Вікіпедыя:Спраўджванне правапісу) і карыстайцеся ім, прынамсі грубыя памылкі ён дапаможа не рабіць. Калі Вы захавалі артыкул, паглядзіце, што атрымалася, бо, напрыклад, выява шырынёю на ўсю старонку гэта ненармальна, так кідаць артыкул нельга. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 21:38, 9 сакавіка 2017 (+03)
- У мяне тэлефон Alcatel 2012 з браузерам Opera mini, ён памяньшае выявы, а штобы правіць лепш, трэба ехаць у Віцебск, у ГУЦКВ "Інтэрнэт-цэнтр", а там гадзіна каштуе рубель. Medzianowsky (размовы) 21:49, 9 сакавіка 2017 (+03)
- Ясна, спачуваю. --Максім Л. (размовы) 23:32, 9 сакавіка 2017 (+03)
Інтэрвікі
Інтэрвікі знаходзяцца на Вікідата. --Artificial123 (размовы) 21:35, 13 сакавіка 2017 (+03)
- Вы іх прынцыпова не ставіце? --Artificial123 (размовы) 15:11, 14 сакавіка 2017 (+03)
- Гэта інтэрвікі не хочуць ставіцца. Medzianowsky (размовы) 17:02, 15 сакавіка 2017 (+03)
- То Вы іх так ставіце, значыць. --Artificial123 (размовы) 17:10, 15 сакавіка 2017 (+03)
- Напэўна, з тэлефона не атрымліваецца ставіць. --Максім Л. (размовы) 11:10, 17 сакавіка 2017 (+03)
- То Вы іх так ставіце, значыць. --Artificial123 (размовы) 17:10, 15 сакавіка 2017 (+03)
- Гэта інтэрвікі не хочуць ставіцца. Medzianowsky (размовы) 17:02, 15 сакавіка 2017 (+03)
Папярэджанне
За адсутнасць інтэрвік і недастабы выношу Вам папярэджанне. --Artificial123 (размовы) 20:40, 15 сакавіка 2017 (+03)
- Заўважу, што ўдзельнік не абавязан ставіць інтэрвікі. --JerzyKundrat (размовы) 20:56, 15 сакавіка 2017 (+03)
- Другое папярэданне. --Artificial123 (размовы) 14:12, 23 сакавіка 2017 (+03)
ЭКБ
Вітаю. Калі ласка, расшыфруйце, што за кніжка "ЭКБ", я тады зраблю шаблон для гэтай крыніцы. --Максім Л. (размовы) 11:12, 17 сакавіка 2017 (+03)
- Энцыклапедыя Культуры Беларусі. --Artificial123 (размовы) 11:14, 17 сакавіка 2017 (+03)
- Дзякуй, Artificial123. Пытанне знімаю, пагатоў не ўдзельнік Medzianowsky паставіў гэтую крыніцу, а толькі скапіраваў яе ў тым жа артыкуле. Перапрашаю. --Максім Л. (размовы) 11:29, 17 сакавіка 2017 (+03)
Прыпыначныя пункты
Такія праўкі робяцца ботам. --Artificial123 (размовы) 19:54, 26 сакавіка 2017 (+03)
- Якім канкрэтна? Як яго запытаць? На старонцы "Работа для бота" няма кнопкі "дадаць запыт". --Medzianowsky (размовы) 19:59, 26 сакавіка 2017 (+03)
- Адкрываеце старонку і пішыце звычайную тэму, там у каментарыі ўсё напісана. А хто будзе даглядаць тое, што Вы нарабілі? --Artificial123 (размовы) 20:00, 26 сакавіка 2017 (+03)
- Во-во, закалупаўся даглядаць іх. Калі ласка, масавыя праўкі толькі ботам. --Максім Л. (размовы) 21:32, 3 красавіка 2017 (+03)
- Гэта таксама толькі ботам. --Artificial123 (размовы) 07:42, 5 красавіка 2017 (+03)
Просьба
Калі ласка, не стаўце ў артыкулы шаблон "перакласці", бо ён не мае сэнсу: ніхто, акрамя Вас, не будзе перакладаць той ці іншы артыкул. На жаль, мы не маем такой вялікай колькасці людзей тут, каб мець асобную каманду перакладчыкаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:54, 27 сакавіка 2017 (+03)
Ботапраўкі
Вітаю, калі ласка, не рабіце падобныя праўкі рукамі. Для гэтага (масавых дробных аднатыпных правак) існуюць боты, дзякуй за разуменне.--Хамелка/ разм. 15:08, 13 красавіка 2017 (+03)
І дарэчы, ну няўжо вы не бачыце, што выгляд артыкулу становіцца жахлівым з даданнем гэтага шаблону - {{rq|stub|sources|wikify}}. Ён не паляпшаецца, а толькі псуецца. Не крыўдуйцеся, але прынамсі ў тых артыкулах, якія ў маім спісе назірання я такія праўкі адкачу.--Хамелка/ разм. 15:10, 13 красавіка 2017 (+03)
- А навошта гэты шаблон? Нельга сапсаваць дрэнны артыкул. Medzianowsky (размовы) 15:42, 13 красавіка 2017 (+03)
- Угу, такі, які вы напісалі, і праўда сапсаваць далей няма куды--Хамелка/ разм. 17:49, 13 красавіка 2017 (+03)
Зноў тая ж праблема, процьма правак узору {{пачатак артыкулу:Біялогія}}→{{zoo-stub}}. Не рабіце такое рукамі, давайце заданні ботам, бо ўвесь спіс для перадогляду забіты гэтымі Вашымі аднатыповымі праўкамі. А на артыкулы, якія сапраўды трэба праверыць, у даглядчыкаў ужо не хапае часу. --Максім Л. (размовы) 13:57, 21 красавіка 2017 (+03)
- Выпраўленне падвойных перасылак робяць боты. --Artificial123 (размовы) 16:53, 28 красавіка 2017 (+03)
Катэгорыі
Слухайце, ну я разумею, калі вам 10 гадоў, але ж напэўна болей? За што не возьмецеся, то нейкая шкода. Катэгорыю калі ствараеце, то паглядзіце падобны прыклад, ці ж гэта цяжка? Вось апошні прыклад: Катэгорыя:Вуліца Міцкевіча, Брэст. Вам жа сістэма падказвае - падсвечвае чырвоным, што катэгорыі Брэст не існуе. Таму што называецца яна, як і асноўны артыкул - Горад Брэст, але яшчэ лепей выкарыстаць катэгорыю Вуліцы Брэста, тады нейкаму не прыдзецца хадзіць за вамі і з мацюкамі выпраўляць гэтае абы-што--Хамелка/ разм. 08:40, 10 мая 2017 (+03)
Назвы артыкулаў
Прывітанне, пане Медзяноўскі. Калі ласка, глядзіце з якой назвай ствараеце артыкул. Ваш артыкул я ўжо перанёс пад назву Станцыя Смаленск, і вычытаў, дарэчы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:05, 16 мая 2017 (+03)
Заблакіраваў Вас, каб прадухіліць Вашы праўкі ў артыкуле з памылковай назвай. Калі ласка, працягвайце працу з артыкулам Станцыя Смаленск. Зараз Вас разблакірую. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:13, 16 мая 2017 (+03)
Усё, разблакіраваў Вас. Можаце працягваць працу. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:15, 16 мая 2017 (+03)
Калі ласка, пасля аўтаперакладу вычытайце яго!!--Ohlumon (размовы) 10:39, 25 мая 2017 (MSK) Я яго не перакладаў. Я вычыткай не займаюсь. --Medzianowsky (размовы) 12:00, 25 мая 2017 (MSK)
- А гэта? - Паштовая станцыя? Нельга ж так.--Ohlumon (размовы) 20:43, 29 мая 2017 (+03)
- Калі не пачнеце займацца вычыткай уласных правак, я Вас заблакірую. Гэта афіцыйнае папярэджанне. -- JerzyKundrat (размовы) 20:47, 29 мая 2017 (+03)
Друкаваныя крыніцы на іншых мовах у спісе літаратуры
Вітаю, улічыце, калі ласка, што назвы іншамоўнай літаратуры не перакладаюцца, а падаюцца як ёсць, паколькі ў іншым выпадку чытач не здолее адшукаць гэтую крыніцу пры патрэбе.--Хамелка/ разм. 08:54, 1 чэрвеня 2017 (+03)
Пра пераклад назваў біялагічных таксонаў
А канкрэтна пра гэты раздзел. Вітаю. Калі вы не маеце аўтарытэтнай беларускамоўнай крыніцы для назваў таксону, трэба выкарыстоўваць лацінскую навуковую назву. Разумею, што гэта карпатлівая праца, але толькі так. Паколькі зусім няма гарантый, што ўяўная сосновая блоха у нас будзе звацца хваёвай блошкай. Прынамсі, варта падумаць, а чаму вы робіце кальку іменна з рускай мовы. Напрыклад, талакнянка звычайная на фінскай завецца sianmarja (у даслоўным перакладзе — «свіная ягада») і sianpuolukka («свіныя брусніцы»), а па-беларуску - мядзведжае вушка ці мядзведжая ягада, таму і карыстаемся лацінскай навуковай назвай для тых таксонаў, для якіх няма добрага беларускамоўнага пацверджання.--Хамелка/ разм. 22:02, 22 жніўня 2017 (MSK)
- Дарэчы, вось толькі цяпер заўважыла, што вы там для Mamestra brassicae пераклалі аўтаматам Капусная саўка, а яна ж з сямейства сОўкі, а не Саўкі. Вось да чаго прыводзіць аўтапераклад без вычыткі і разумення...--Хамелка/ разм. 22:27, 22 жніўня 2017 (MSK)
І зноў вітаю. Калі ласка, не стварайце новых артыкулаў, пакуль не вычытаеце ўсё ніжэй шаблону {{арфаграфія}}. У іншым выпадку буду вымушана вас заблакаваць за машынныя пераклады.--Хамелка/ разм. 22:45, 22 жніўня 2017 (MSK)
- Практыкаванне №2 — Салата Аліўе. --JerzyKundrat (размовы) 22:47, 22 жніўня 2017 (MSK)
- На жаль, Яндэкс браўзер не можа праверыць беларускую арфаграфію. --Вадзім Медзяноўскі (папярэдзіць) 11:16, 24 жніўня 2017 (MSK)
Выпраўленне падвойных перакіраванняў
Калі ласка, не выпраўляйце падвойныя перанакіраванні рукамі. Гэту справу выконвае бот. Магчыма, у сувязі з вялікай колькасцю пераносаў гэта адбудзецца з затрымкай, аднак я яшчэ не бачыў каб памылковая спасылка заставалася назаўсёды.--Artsiom91 (размовы) 12:32, 4 верасня 2017 (MSK)
Псеўдаботапраўкі
Вітаю, фактычна вось гэта ботапраўка. Вы не толькі засмечваеце спісы назіранняў, таму што ў адрозненне ад правак сапраўдных ботаў вашы праўкі там адключыць немагчыма, дык яны яшчэ і неправераныя. Або скараціце іх колькасць да 10-20 на суткі, або супыніце, калі ласка, у адваротным выпадку буду прагрэсіўна блакаваць, бо загад хадзіць за вамі і пераглядаць нам аддаць няма каму.--Хамелка/ разм. 20:51, 6 верасня 2017 (MSK)
- Выдадзіце мне статус аўтадаглядчыка. Вадзім Медзяноўскі (папярэдзіць) 20:59, 6 верасня 2017 (MSK)
- Цяпер кожная мая праўка будзе аўтаматычна памячацца як дробная. Вадзім Медзяноўскі (папярэдзіць) 21:07, 6 верасня 2017 (MSK)
- Для атрымання сцяга ёсць адмысловая працэдура. А за пул неправераных правак у колькасці, якая перавысіць 10-20 за суткі, я, як і пісала вышэй, буду блакаваць прагрэсіўна.--Хамелка/ разм. 07:14, 7 верасня 2017 (MSK)
- А які сэнс у гэтай замене?--Liashko (размовы) 21:25, 6 верасня 2017 (MSK)
- Цяпер кожная мая праўка будзе аўтаматычна памячацца як дробная. Вадзім Медзяноўскі (папярэдзіць) 21:07, 6 верасня 2017 (MSK)
Для такой шырока распаўсюджанай культурнай расліны цяпер артыкул - зусім мінімальны стаб.--Хамелка/ разм. 18:42, 9 верасня 2017 (MSK)
жопа?
Вітаю. Ці можа Вы патлумачыць, што гэта за "жопа" і чаму? --Максім Л. (размовы) 11:28, 28 верасня 2017 (MSK)
- Пасля чарговай "жопы", варта 1 суткі адпачыць. Дэ-юрэ: "За вандалізм". --Максім Л. (размовы) 22:13, 28 верасня 2017 (MSK)
Праўце там. --JerzyKundrat (размовы) 19:12, 13 кастрычніка 2017 (MSK)
Які сэнс Вашых правак у дадзеным артыкуле? --Artificial123 (размовы) 19:52, 15 кастрычніка 2017 (MSK)
А пра Беларусь забыліся?--Ohlumon (размовы) 11:11, 17 кастрычніка 2017 (MSK)
- Не я, я толькі перакладчык. --МВ (папярэдзіць) 11:18, 17 кастрычніка 2017 (MSK)
- І што? Дык дадайце, гэта няцяжка. Прайдзіцеся па катэгорыі Каледжы паводле алфавіта ў нас і рувікі. А то вы распісалі каледжы ЗША, Расіі, але пра беларускія ні гуку. Беларускі хлопец-чытач сунецца за даведкай, а вы яму арызонскі каледж ў нос суеце.--Ohlumon (размовы) 11:44, 17 кастрычніка 2017 (MSK)
- Спадар Ohlumon, калі лічыце што гэта няцяжка, дык вазьміце і дадайце, а не чапляйцеся да іншых удзельнікаў, якія аказваць пасільную дапамогу Вікіпедыі, а не выконваюць усемагчымыя запыты.--Artsiom91 (размовы) 11:58, 17 кастрычніка 2017 (MSK)
- А гэта і ёсць дапамога - растлумачыў як зрабіць. Трэба памятаць, што тут беларуская вікі. У наступны раз удзельнік гэта ўспомніць. Разумею, што для вас колькасць вышэй ўсяго, але ж і пра хоць нейк��ю якасць навошта забывацца?--Ohlumon (размовы) 12:26, 17 кастрычніка 2017 (MSK)
- Спадар Ohlumon, калі лічыце што гэта няцяжка, дык вазьміце і дадайце, а не чапляйцеся да іншых удзельнікаў, якія аказваць пасільную дапамогу Вікіпедыі, а не выконваюць усемагчымыя запыты.--Artsiom91 (размовы) 11:58, 17 кастрычніка 2017 (MSK)
- І што? Дык дадайце, гэта няцяжка. Прайдзіцеся па катэгорыі Каледжы паводле алфавіта ў нас і рувікі. А то вы распісалі каледжы ЗША, Расіі, але пра беларускія ні гуку. Беларускі хлопец-чытач сунецца за даведкай, а вы яму арызонскі каледж ў нос суеце.--Ohlumon (размовы) 11:44, 17 кастрычніка 2017 (MSK)
Не думаю, што ў беларускай Вікіпедыі патрэбная навігацыя па датах. У адрозненне ад рускай вікіпедыі, тут куда менш старонак выстаўляецца на выдаленне/перайменаванне і інш., сэнсу дзяліць на дні няма.--Artsiom91 (размовы) 14:03, 27 кастрычніка 2017 (MSK)
- У апошн час штосці шмат артыкулаў выстаўляецца да выдалення. --МВ (папярэдзіць) 14:57, 27 кастрычніка 2017 (MSK)
- Быў бы сэнс, калі б 5-10 старонак штодзень выстаўляліся, але зараз такога няма. У нас зараз усяго 13 старонак на выдаленні, гэта зусім няшмат. Вашыя старонкі Вікіпедыя:Да выдалення/27 кастрычніка 2017 і іншыя выдаляю, бо ў іх увядзенні зараз няма неабходнасці, і яно не ўзгоднена з супольнасцю. Калі лічыце іх наяўнасць абгрунтаванай і неабходнай, то спытайце спачатку меркаванне іншых удзельнікаў на Форуме.--Artsiom91 (размовы) 15:00, 27 кастрычніка 2017 (MSK)
Маленькі ціп
Дзень добры, калега! Зараз у ContentTranslation з'явілася добрая фішка - можна ствараць старонку з перакладам спачатку ў асабістай прасторы, потым яе дапрацоўваць і пераносіць у асноўную прастору. Я так і раблю ў апошні час ;). Пераключаць можна кнопкай з выявай шасцярэнкі злева ад Апублікаваць пераклад. --Igro by (размовы) 16:07, 27 кастрычніка 2017 (MSK)
Маленечкія артыкульчыкі
Вадзім, прывітанне. Па гарачых слядах хачу запытацца. Нашто Вы ствараеце драбнюсенькі артыкул Нарнія і сам жа ставіце там шаблон {{дапісаць}}? Вы ж можаце спакойна ў чарнавіку напісаць прымальны артыкул (каб самому сорамна не было) і потым перанесці яго ў асноўную прастору. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:03, 16 мая 2018 (MSK)
Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў
Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:48, 26 лютага 2021 (+03)