Дарагабуж (Ровенская вобласць)
Сяло
Дарагабуж
Дорогобуж
| ||||||||||||||
Дарагабуж (укр.: Дорогобуж) — сяло Гарбакоўскага сельсавета Гошчанскага раёна Ровенскай вобласці Украіны. Колькасць насельніцтва — 663 чалавекі. Колішняя сталіца Дарагабужскага княства.
Назва
Горад месціўся на шляху з Прыпяці ў Паўднёвы Буг, таму атрымаў адпаведную назву «дарога да Бугу». У гэтым супадаюць меркаванні мясцовай народнай этымалогіі і навукоўцаў-мовазнаўцаў.
Гісторыя
Дарагабуж быў цэнтрам Пагорыны, упершыню з��адваецца ў гэтак званай «Праўдзе Яраславічаў», другі раз у 1084 г., калі быў нададзены кіеўскім князем Усеваладам Яраславічам свайму пляменніку Давыду Ігаравічу. Давыд Ігаравіч, з-за ўдзелу ў міжусобіцах, часова страціў Дарагабуж, але ў 1100 г. зноў атрымаў з рук кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча і трымаў ужо да канца жыцця (1113). У горадзе знойдзена старажытная пячатка з надпісам ДАВДЪ.
Мясціўся на левым беразе р. Гарынь, у XI—XIII стст. плошча дзядзінца разам з пасадам складала каля 20 га. Каля горада у XI—XIII стст. мясціліся прадмесці, з археалагічных раскопках вядома адно з іх на месцы сучаснага с. Падаляне, і Успенскі манастыр. Знойдзеныя развалы пліфы і глазураваная керамічная плітка, што сведчыць пра існаванне ў Дарагабужы манументальных пабудоў.
Пасля смерці Давыда Ігаравіча Дарагабуж разам з княствам атрымаў князь уладзіміра-валынскі Яраслаў Святаполчыч, але з-за яго ўдзелу ў міжусобіцах хутка перайшоў у непасрэднае валоданне да кіеўскіх князёў, якія давалі яго разам з Перасопніцай ў трыманне розным князям — сваім сынам, братам, пляменнікам, саюзнікам і васалам, у т.л. кн. шумскім, кн. дубровіцкім. З кан. XII ст. Дарагабуж і Дарагабужскае княства сталі часткаю асобнага Перасопніцкага княства, а з 1230 г. увайшлі ў Луцкае княства, з 1371 г. у Астрожскае княства.
Пазней Дарагабуж быў у валоданні галіны Астрожскіх — Заслаўскіх, ад якіх трапіў да Сангушак. Пасля 1703 г., калі Раман Сангушка перадаў Дарагабуж і Дарагабужскі маёнтак адной з малодшых галін свайго роду, Дарагабуж перайшоў ад Сангушак да Канецпольскіх, а далей ім паслядоўна валодалі Валеўскія, Завішы, Ёдкі, апошнія ўладальнікі — Раковічы, валодалі Дарагабужам да 1939 г.