Айты (прэфектура)
Айты | |||||
---|---|---|---|---|---|
яп.: 愛知県 | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Warera ga Aichi[d][1] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 8 мая 1872 | ||||
Кіраўнік | Hideaki Ōmura[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+9 | ||||
Код ISO 3166-2 | JP-23 | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (яп.) |
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Айты[4] — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Цюбу на востраве Хонсю. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Нагоя.
Гісторыя
Першапачаткова гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў тры правінцыі — Авары, Мікава і Хо. Пасля перыяду Тайка правінцыі Мікава і Хо былі аб’яднаны. У 1871 годзе, пасля ліквідацыі сістэмы ханаў, Авары, за выключэннем паўвострава Ціта, была названая «прэфектурай Нагоя», у той час як Мікава была аб’яднаная з паўвостравам Ціта і ўтварыла прэфектуру Нуката. Прэфектура Нагоя была перайменавана ў прэфектуру Айты ў красавіку 1872 года і затым была аб’яднаная з прэфектурай Нуката 27 лістапада таго ж года.
Геаграфія
Прэфектура мае выхад да Ціхага акіяна і мяжуе на поўначы з прэфектурамі Гіфу і Нагана, на захадзе — з Міэ, на ўсходзе з прэфектурай Сідзуока (静岡県). Пло��ча прэфектуры — 5165,12 км², насельніцтва — 7 439 876 чалавек (1 чэрвеня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 1.440,41 чал./км². Самы высокі пункт — гара Цяўсуяма, 1 415 м над узроўнем мора.
На захадзе прэфектуры сканцэнтравана насельніцтва вакол горада Нагоя, у той час як на ўсходзе вялікая частка тэрыторыі мала заселеная, хоць і ўключае ў сябе некалькі значных індустрыяльных цэнтраў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Прэфектура ўключае ў сябе 37 гарадоў і 7 паветаў (15 пасёлкаў і 2 вёскі).
Зноскі
- ↑ https://www.pref.aichi.jp/soshiki/koho/0000063744.html
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ ■
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі