Рыгор Якаўлевіч Рапапорт
Рыгор Якаўлевіч Рапапорт | |
---|---|
Нараджэнне |
1890[1] |
Смерць |
10 лютага 1938 |
Партыя | |
Месца працы | |
Званне | State Security Commissar 3rd rank[d] |
Рыгор Якаўлевіч Рапапорт (1890, Глуск, Мінская губерня — 10 лютага 1938, расстрэльны палігон «Камунарка», Масква) — беларускі і расійскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся у 1890 годзе ў Глуску Мінскай губерні ў сям’і гандляра.
Да 1917 года служыў у гандлярскай канторы. З 1918 года — камісар-следчы, намеснік начальніка крымінальнага аддзела Маскоўскай надзвычайнай камісіі. У 1921—1927 гг. — намеснік начальніка Ленінградскага акруговага транспартнага аддзела АДПУ. З 1928 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў Крыме.
З 1929 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў Беларускай ваеннай акрузе — старшыня ДПУ Беларускай ССР. З 1930 года — Народны камісар унутраных спраў БССР. Адзін з арганізатараў сфабрыкаванай ДПУ справы Саюза вызвалення Беларусі.
З 1931 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ па Урале, з 1934 года — паўнамоцны прадстаўнік НКУС па Сталінградскім краі. З 1936 года — начальнік інспекцыі па якасці Наркамата харчовай прамысловасці СССР.
Арыштаваны 16 ліпеня 1937 года ў Маскве, асуджаны 8 лютага 1938 года тройкай НКУС за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны 22 верасня 1956 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Рапапорт Рыгор Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 308. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Глуску
- Памерлі 10 лютага
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Члены КПСС
- Асобы
- Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР
- Дзяржаўныя дзеячы СССР
- Народныя камісары ўнутраных спраў БССР
- Рэпрэсаваныя супрацоўнікі НКУС
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
- Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР