Сіманас Даўкантас
Сіманас Даўкантас | |
---|---|
літ.: Simonas Daukantas польск.: Szymon Dowkont | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1793[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада (6 снежня) 1864[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, лексікограф |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сі́манас Да́ўкантас (літ.: Simonas Daukantas, польск.: Szymon Dowkont, 17 (28) кастрычніка 1793 года, Кальвяй, цяпер Скуодаскага раёна — 24 лістапада (6 снежня) 1864, Папіле, цяпер Акмянскага раёна) — літоўскі гісторык і пісьменнік-асветнік, збіральнік фальклору, адзін з першых ідэолагаў літоўскага нацыянальнага адраджэння; аўтар першых прац па гісторыі Літвы, напісаных на літоўскай мове.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1822). Працаваў у Рызе (1825—34) і Пецярбургу (1835—50).
У працах па гісторыі, гісторыі культуры Літвы («Дзеянні старажытных літоўцаў і жамайтаў», 1829; «Лад жыцця старажытных літоўцаў», 1845; «Гісторыя Жамайціі», кн. 1—2, 1893—97) паказаў самабытнасць літоўскага народа, сцвярджаў яго права на самастойнасць. Складальнік зборнікаў літоўскага фальклору (1846, 1932), слоўнікаў літоўскай мовы. Аўтар падручнікаў, кніг па сельскай гаспадарцы.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių (1822).
- Istorija žemaitiška (1838).
- Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių (1845).
- Pasakojimas apie veikalus lietuvių tautos senovėje (1850).
Зноскі
- ↑ Simonas Daukantas // https://www.mle.lt/straipsniai/simonas-daukantas
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120401908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ а б Даукантас Симонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Даўкантас // БЭ ў 18 т. Т 6 Мн., 1998.
- История литовской литературы. Вильнюс: Vaga, 1977. С. 76—78.
- S. Žukas. Simonas Daukantas. Kaunas: Šviesa, 1988.
- V. Merkys. Simonas Daukantas. Vilnius: Vyturys, 1991.
- Lietuvių rašytojai. Biobibliografinis žodynas. I: A — J. Vilnius: Vaga, 1979. P. 392—409.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Simonas Daukantas (Lithuanian Classic Literature) Архівавана 13 сакавіка 2005.
- Simono Daukanto muziejus Papilėje Архівавана 12 ліпеня 2007. (літ.)