Беларускі саюз архітэктараў
Беларускі саюз архітэктараў | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | прафесійная асацыяцыя[d] |
Алег Міхайлавіч Быкоўскі | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 23 чэрвеня 1935 |
Член у | |
bsa.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз архітэктараў» (ГА «БСА») — творчы саюз, утвораны на аснове добраахвотнага аб’яднання і агульнасці інтарэсаў грамадзян, якія займаюцца прафесійнай архітэктурнай дзейнасцю, для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных, культурных правоў і задавальнення духоўных патрэбаў. Саюз налічвае ў сваіх шэрагах 725 членаў (на 13 лютага 2015), аб’яднаных у 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. Старшыня — Алег Міхайлавіч Быкоўскі.
З’яўляецца членам Міжнароднага саюза архітэктараў (МСА), Міжнароднай Асацыяцыі саюзаў архітэктараў краін СНД (МАСА).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Усесаюзная нарада архітэктараў адбылася ў лістападзе 1934 года і рэкамендавала стварыць Саюз архітэктараў у нацыянальных рэспубліках. Саюз архітэктараў Беларускай ССР быў створаны на I з’ездзе 23 чэрвеня 1935 года на падставе Пастановы ЦК УКП(б) ад 23 красавіка 1932 года «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый», а таксама Пастановы бюро ЦК КП(б)Б № 66 ад 8 снежня 1934 года «Аб стварэнні Саюза савецкіх архітэктароў БССР і падрыхтоўцы да з’езда архітэктараў».
20 снежня 2019 года у канферэнц-зале Рэспубліканскага Дома архітэктараў адбыўся чарговы, ХХII з’езд. У ім узялі ўдзел 124 дэлегаты ад усіх першасных і абласных арганізацый. Прысутнічалі на з’ездзе ганаровыя госці ад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Канфедэрацыі творчых саюзаў і Саюза будаўнікоў, сумесна з якімі Беларускі саюз архітэктараў вядзе працу над заканадаўчымі і іншымі асноватворнымі дакументамі, што тычацца праектна-будаўнічага працэсу. На з’ездзе прайшлі выбары новага старшыні. Усяго на гэтую пасаду на сходах першасных і абласных арганізацый ГА «БСА» было вылучана 14 кандыдатаў. Аднак 13 кандыдатаў заявілі самаадвод. У выніку тайнага галасавання абсалютнай большасцю галасоў (101 — «за» і 12 — «супраць») новым старшынёй ГА «БСА» абраны Алег Быкоўскі[1].
Старшыні праўлення
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Іосіфавіч Амбражунас (1935—1937)
- Авель Пінхусавіч Брэгман (1937—1941)
- Аляксандр Пятровіч Воінаў (1941—1950)
- Мадэст Іванавіч Томах (1950—1955)
- Георгій Арцёмавіч Парсаданаў (1955—1958)
- Леў Пятровіч Мацкевіч (1958—1961)
- Вольга Барысаўна Ладыгіна (1961—1964)
- Эдуард Міхайлавіч Дзямідаў (1964—1966)
- Вальмен Мікалаевіч Аладаў (1966—1970)
- Юрый Васілевіч Шпіт (1970—1973)
- Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў (1973—1975)
- Яраслаў Львовіч Ліневіч (1975—1977)
- Іван Іванавіч Боўт (1977—1980)
- Юрый Фёдаравіч Патапаў (1980—1985)
- Яўген Міхайлавіч Кавалеўскі (1985—1999)
- А. В. Сцяпанаў (з 1999)
- Аляксандр Іосіфавіч Корбут (2003 — 20 снежня 2019)
- Алег Міхайлавіч Быкоўскі (з 20 снежня 2019)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ ХХII съезд Белорусского союза архитекторов (руск.)(недаступная спасылка). СтройМедиаПроект. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 13 жніўня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саюз архітэктараў Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Саюз архітэктараў Беларусі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 649. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.