XXI з’езд КПБ
Двадцать першы з’езд Камуністычнай партыі Беларусі. Адбыўся 10 — 13 лютага 1954 г. у Мінску. Прысутнічала 745 дэлегатаў з рашаючым і 68 з дарадчым голасам ад 130 026 членаў і кандыдатаў у члены партыі.
Парадак дня
правіць- Справаздача ЦК КПБ (М. С. Патолічаў);
- справаздача Рэвізійнай камісіі КПБ (В. Я. Сядых);
- выбары кіруючых органаў КПБ.
Праца з’езда
правіць3’езд падвёў вынікі выканання планаў эканамічнага і культурнага развіцця БССР за 3 гады пяцігодкі, адзначыў поспехі і прааналізаваў недахопы. Абавязаў партыйныя органы накіраваць усе сілы на датэрміновае выкананне плана 5-й пяцігодкі, ажыццявіць рашэнні вераснёўскага (1953 г.) пленума ЦК КПСС па пытаннях сельскай гаспадаркі.
Вынікі з’езда
правіцьВыбраў ЦК КПБ у складзе 125 членаў і 74 кандыдата у члены, Рэвізійную камісію КПБ з 35 членаў.
Літаратура
правіць- Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 4: 1945—1955. — Мн.: Беларусь, 1986. — 615, [1] с.
- Патолічаў, Н. С. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі XXI з’езда КПБ / Н. С. Патолічаў. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1954. — 86, [2] с.
- Яфімчык, А. Двадцать першы з’езд КПБ / Аляксандр Яфімчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 218—219. — ISBN 985-11-0041-2.