Vehículo Anfibio de Exploración (VAE, «Amphibious Exploration Vehicle») — праект французска-аргенцінскага бронетранспарцёра, распрацаванага ў 1970-х гадах.

VAE
Выява
Рухавік дызельны рухавік
Усяго выраблена 2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Вытворчасць бранятэхнікі ў Аргенціне спынілася пасля прыпынення вытворчасці танкаў Nahuel у 1940 годзе. У 1960 годзе быў падрыхтаваны план Europa, які прадугледжваў аднаўленне вытворчасці бранятэхнікі. У 1968 годзе па ліцэнзіі французскіх фірмаў на верфі Astarsa былі выраблены лёгкія танкі АМХ-13. Да 1970-х гадоў Аргенціна стала другім па велічыні вытворцам зброі ў Лацінскай Амерыцы (пасля Бразіліі), вырабляючы караблі, ваенныя самалёты і вінтоўкі[1]. У той жа час урад спрабаваў вырабляць яшчэ ўласную бранятэхніку. У 1974 годзе заходненямецкая фірма Thyssen-Henschel атрымала кантракт на распрацоўку сярэдняга танка TAM і баявой машыны пяхоты TAM VCTP[2]. У студзені 1979 года дзяржаўная кампанія TEMSA[3] замовіла ў французскіх кампаній Renault і Panhard стварэнне прататыпаў колавага бронетранспарцёра для аргенцінскай арміі[4]. Panhard супрацоўнічаў з аргенцінскай кампаніяй Talleres Electromecánicos Norte SA (TENSA), а Renault — з Astilleros Argentinos Río de la Plata SA[4][5].

Кантракт прадугледжваў пабудову 1000 адзінак, якія меркавалася сабраць на заводзе TENSA ў Кордаве. Першым быў прадстаўлены бранявік ад Renault, створаны на базе VAB. Пазней свой прататып прадставіла кампанія Panhard[5][4]. Затым машыны прайшлі выпрабаванні на перасечанай, горнай і балоцістай мясцовасці[4]. Выпрабаванні прайшлі паспяхова, але краіна неўзабаве была ўцягнута ў Брудную вайну, з-за якой паўсталі фінансавыя цяжкасці, што прывялі да спынення праекта.

Апісанне

правіць

VAE быў прызначаны для транспарціроўкі людзей на поле бою. Браня абараняла пасажыраў і экіпаж ад стрэлаў калібрам да 7,62 мм і ад мін.

Браня сталёвая. Машына абсталявана РХБ абаронай, кандыцыянерам і вогнетушыцелямі. Экіпажа складаецца з трох чалавек. БТР здольны перавозіць да 10 пяхотнікаў у поўнай экіпіроўцы. Вежа важыць 900 кг і размешчана за маторным адсекам у цэнтры корпуса[6].

VAE ўзброены 20-мм гарматай Rheinmetall Rh-202. Боекамплект складае 130 стрэлаў. Акрамя таго, машына мае два 7,62-мм кулямёта па 1000 стрэлаў[6].

Варыянты

правіць
  • VAE-1 (6×6) – варыянт бронемашыны ад Renault.
  • VAE-2 (4×4) – варыянт бронемашыны ад Panhard.

Крыніцы

правіць
  1. Nikolaev, V. (1982). "Proizvodstvo vooruzheniya v Argentine" Производство вооружения в Аргентине [Arms production in Argentina]. Zarubezhnoe Voennoe Obozrenie Зарубежное военное обозрение [Foreign Military Review](руск.). 2 (26). Krasnaya Zvezda. ISSN 0134-921X.
  2. Piñeiro 2006, p. 146.
  3. Tanque Argentino Mediano S.E. (TAMSE). Military. GlobalSecurity.org. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 15 жніўня 2021.
  4. а б в г Fogliani, Ricardo (1997). Blindados argentinos, uruguayos y paraguayos: Argentine, Uruguayan and Paraguayan armored vehicles(ісп.). Buenos Aires: Ayer y Hoy. pp. 69–71. ISBN 987-95832-7-2. OCLC 38157439.
  5. а б Piñeiro 2006, p. 147.
  6. а б Vehiculos olvidados del ejercito argentino, VAPE (ісп.). Taringa! (27 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 15 жніўня 2021.

Літаратура

правіць
  • Piñeiro, Luis F. (August 2006). "VAE-VAPE". Ares World Defense Security(ісп.). No. 3. Buenos Aires. ISSN 1669-7332.