Даўжыня 30-33 см, маса 260—285 г. Спіна і хвост цёмна-зялёныя, крылы цёмныя з белымі люстэркамі, жывот белае, бакі, грудзі ярка-рудыя. Ногі вельмі кароткія, цёмныя. На галаве і шыі ў самца развіты прыгожы чорна-бела-зялёны малюнак, дзюба жоўтая. У самкі галава і шыя светлыя з бураватымі рыскамі, дзюба аліўкавая. Радужына цёмная.
Насяляе ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары і на Мадагаскары, трымаецца на вадаёмах розных тыпаў. Сілкуецца воднымі раслінамі і бесхрыбтовымі.
Аселы від. Перыяд размнажэння не залежыць ад сезону года. У кладцы 6-12 яек, наседжванне — 23-24 дня. Пухавікі чорна-белыя.