465-я ракетная брыгада
465-я раке́тная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — в. Цэль.
465-я ракетная брыгада | |
---|---|
Гады існавання | з 1988 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Тып | баявая вайсковая часць |
Дыслакацыя | штаб — Цэль |
Гісторыя
правіцьСфарміравана 1 верасня 1988 года ў Баранавічах.
У красавіку 2005 года перадыслакавана ў вёску Цэль Асіповіцкага раёна. У склад увайшоў 383-ы асобны ракетны дывізіён з расфарміраванай у 2005 годзе 22-й ракетнай брыгады.
На ўзбраенні мае ракетны комплекс «Точка», прызначаны для паражэння цэляў у тактычнай (аператыўна-тактычнай) глыбіні.
У кастрычніку 2003 года злучэнне ўзнагароджана вымпелам Міністра абароны «За доблесць і мужнасць», праяўленыя асабовым складам брыгады пры правядзенні комплекснага аператыўнага вучэння «Чыстае неба-2003», у 2004 годзе па выніках удзелу ў вучэннях «Шчыт Айчыны-2004» — другім.
Станам на 2012 год планавалася пераўзбраенне брыгады на сучасныя расійскія ракеты «Іскандэр-Э».
У 2018 годзе брыгада перадыслакавана ў ваенны гарадок у Асіповічах[1].
У 2019 годзе 383-гі асобны ракетны дывізіён брыгады здзейсніў баявыя пускі на сумесных беларуска-казахстанскіх камандна-штабных вучэннях на палігоне Сары-Шаган (Казахстан).
1 лютага 2023 года Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь паведаміла, што брыгада атрымала для самастойнай эксплуатацыі аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр».
Крыніцы
правіць- ↑ Константин Ковалев. День открытых дверей прошел в 51-й гвардейской артбригаде в Осиповичах (руск.). sb.by (27 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2020.
Спасылкі
правіць- Денис Писаренко. ЗНАК КАЧЕСТВА: РАКЕТЧИКИ ИЗ ЦЕЛИ (руск.)(недаступная спасылка). Белорус��кая военная газета «Во славу Родины!» (30 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2018.
- Григорий Маркушин. 1 сентября 465-й ракетной бригаде — 25 лет (руск.)(недаступная спасылка). Асiповiцкi Край (30 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2017.