1970 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1970 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- выстаўка твораў заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Раісы Кудрэвіч, Мінск.
- выстаўка твораў народнага мастака БССР Аскара Марыкса, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння і 60-годдзю творчай дзейнасці, Мінск.
- рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння У. І. Леніна, Мінск.
- выстаўка твораў мастака Анатоля Волкава, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння і 35-годдзю творчай дзейнасці, Мінск.
- выстаўка твораў мастака Мікалая Бруханава ў Мінску, Віцебску, Наваполацку.
Ганаровыя званні
правіць- Віктар Грамыка атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
- Уладзімір Кароль атрымаў ганаровае званне Народнага архітэктара СССР
З’явіліся
правіцьНарадзіліся
правіць- 13 чэрвеня — Алег Прусаў, беларускі мастак – жывапісец і графік (пам. 11.9.1996)
- 21 сакавіка — Зоя Луцэвіч, сучасны беларускі жывапісец, дачка мастакоў Алега Луцэвіча і Святланы Катковай, унучка мастака Сяргея Каткова
Памерлі
правіць- 10 студзеня — Меер Аксельрод (нар. 1902), савецкі мастак яўрэйскага паходжання, родам з Віленскай губерні. Вядомы сваімі акварэльнымі працамі, якія адлюстроўваюць сюжэты з жыцця яўрэяў у Расійскай імперыі і СССР
- 1 ліпеня — Аляксандр Мазалёў (нар. 1910), беларускі жывапісец, графік, педагог
- Міхаіл Лісоўскі (нар. 1931), беларускі жывапісец і графік