Яўген Сідаровіч
Яўген Сідаровіч (1928 — 3 снежня 2014) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра пастаўскай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП)[1].
Яўген Сідаровіч | |
---|---|
Нараджэнне |
1928 |
Смерць |
3 снежня 2014 |
Месца пахавання |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1928 г., меркавана ў Дзісенскім павеце (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка). Вучыўся ў Пастаўскім педагагічным вучылішчы. У 1946 годзе далучыўся да нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў: студэнты вырашылі папулярызаваць беларускую мову і культуру, ідэю незалежнасці Беларусі. Належаў да пастаўскай групы арганізацыі.
У лютым 1947 года савецкая ўлада пачала арышты сябраў арганізацыі: у давер да пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, выдаўшы сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі, падштурхоўваў да тэрарызму. Як і іншыя, Яўген Сідаровіч быў арыштаваны, засуджаны на 10 гадоў канцлагераў. Пра допыты і суд Яўген Сідаровіч успамінаў так: «Спачатку білі, а потым што: яны бачаць, што я нічога не ведаю — што з мяне выб’еш? Ён пісаў што хацеў. Ну а суд… пагналі нас, 30 можа чалавек, усе людзі глядзяць: маладыя, аброслыя — што за бандыты, куды? А потым ужо ў варанку вазілі і за гэтыя паслугі — 10 гадоў, без паражэння ў правах, бо непаўналетні». Тэрмін адбываў у лагеры «Краснае ўрочышча» пад Мінскам.
Пасля вызвалення з лагераў трымаў сувязь з сябрамі Саюза беларускіх патрыётаў, ездзіў на сустрэчы былых сябраў арганізацыі. Жыў у Паставах, да канца сваіх дзён падтрымліваў сяброўства з Антонам і Алесяй Фурсамі, якія таксама былі асуджаныя па сп��аве СБП і жылі ў Паставах. Урыўкі з гутаркі з Яўгенам Сідаровічам ёсць у дакументальным фільме Валерыя Мазынскага «Глыбоцкая змова».
Памёр 3 снежня 2014 года ў Паставах. Планавалася, што на надмагіллі будуць напісаныя словы «Хай сняцца сны пра Беларусь», якія сябры СБП дамовіліся пісаць на магільных помніках.
Зноскі
- ↑ http://slounik.org/154896.html Кароткая біяграфія Яўгена Сідаровіча
Спасылкі
правіцьЛітаратура
правіць- Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 167, 340.
- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.