Яўген Юр’евіч Барсукоў
Яўген Барсукоў (нар. 5 ліпеня 1990, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Яўген Юр’евіч Барсукоў | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 ліпеня 1990[1] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Гомель | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец гомельскага футбола, у 2006 годзе пачаў выступаць за дубль «Гомеля». З 2008 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, але працягваў гуляць пераважна за дубль, у сезонах 2008—2009 правёўшы ў Вышэйшай лізе 9 матчаў. Па выніках сезона 2009 «Гомель» вылецеў у Першую лігу, пасля чаго Барсукоў быў пераведзены ў асноўны склад і дапамог камандзе вярнуць месца ў эліце. У снежні 2010 года падоўжыў кантракт з «Гомелем», але на яго ўжо не разлічвалі ў асноўным складзе, таму нападнік быў аддадзены ў гадавую арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У рэчыцкім клубе здолеў замацавацца ў аснове, пазней арэнда з «Гомеля» была падоўжана.
У ліпені 2013 года вярнуўся з арэнды ў «Гомель», аднак згуляў за каманду толькі адзін матч (21 ліпеня супраць мінскага «Дынама», калі выйшаў на замену ў пачатку другога тайму, але праз паўгадзіны быў заменены), і ўжо ў жніўні канчаткова пакінуў гомельскі клуб, зноў далучыўшыся да «Ведрыча-97» у якасці свабоднага агента. У 2014 годзе дапамог рэчыцкаму клубу (які змяніў назву на «Рэчыца-2014») заняць высокае пятае месца ў Першай лізе, але на наступны год у сувязі з фінансавымі праблемамі клуба пакінуў яго і стаў іграком «Гомельчыгунтранса».
У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова, і пазней зноў стаў іграком «Гомеля»[3]. У сезоне 2016 з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[4]. У першай палове сезона 2017 у асноўныў з’яўляўся на полі, выходзічы на замену, у 11 матчах забіў два галы.
У ліпені 2017 года пакінуў гомельскі клуб[5] і неўзабаве стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2018 года на год падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы, але не здолеў выратаваць магілёўскую каманду ад вылету ў Першую лігу.
У снежні 2018 года далучыўся да «Смалявічаў»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 15 галамі стаў яе найлепшым бамбардзірам у сезоне і дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[9].
У чэрвені 2020 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10], дзе таксама хутка замацаваўся ў складзе. У сезоне 2021 з шасцю галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У снежні 2021 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[11]. У сезоне 2022 быў капітанам мазырскай каманды. У снежні 2023 года пакінуў клуб[12].
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2010 годзе правёў таксама чатыры матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2016
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2006 | дубль | Гомель | 11 | 2 | |
2007 | дубль | Гомель | 24 | 2 | |
2008 | Д1 | Гомель | 5 | 0 | |
2009 | Д1 | Гомель | 4 | 0 | |
2010 | Д2 | Гомель | 18 | 1 | |
2011 | Д2 | Ведрыч-97 | 29 | 6 | |
2012 | Д2 | Ведрыч-97 | 24 | 9 | |
2013 (1) | Д2 | Ведрыч-97 | 9 | 3 | |
2013 (сяр.) | Д1 | Гомель | 1 | 0 | |
2013 (2) | Д2 | Ведрыч-97 | 15 | 5 | |
2014 | Д2 | Рэчыца-2014 | 24 | 4 | |
2015 | Д2 | Гомельчыгунтранс | 30 | 8 | |
2016 | Д2 | Гомель | 25 | 10 | |
2017 (1) | Д1 | Гомель | 11 | 2 | |
2017 (2) | Д1 | Дняпро | 15 | 0 | |
2018 | Д1 | Дняпро | 29 | 2 | |
2019 | Д2 | Смалявічы | 27 | 15 | |
2020 (1) | Д1 | Смалявічы | 11 | 3 | |
2020 (2) | Д1 | Славія | 12 | 0 | |
2021 | Д1 | Славія | 28 | 6 | |
2022 | Д1 | Славія | 24 | 4 | |
2023 | Д1 | Славія | 22 | 2 |
Крыніцы
правіць- ↑ Evgeni Barsukov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fcslavia.by/ru/player/barsukov
- ↑ Нападающий "Гомельжелдортранса" перейдет в "Гомель" (руск.). football.by (19 лютага 2016). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Барсуков продлил контракт с «Гомелем» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Гомель" расстался с Барсуковым (руск.). football.by (19 ліпеня 2017). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Тупчий и Барсуков стали игроками "Днепра" (руск.). football.by (23 ліпеня 2017). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ "Днепр" продлил контракты с Шепелевым и Барсуковым (руск.). football.by (19 студзеня 2018). П��аверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича (руск.). football.by (21 снежня 2018). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ "Смолевичи" объявили о продлении контракта с Барсуковым (руск.). football.by (11 студзеня 2020). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Барсуков перешел из «Смолевичей» в «Славию» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Евгений Барсуков продлил контракт со "Славией" (руск.). football.by (14 снежня 2021). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Барсуков покинул "Славию" после 3,5 лет в клубе (руск.). football.by (28 снежня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Евгений Барсуков стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.