Янка (прыток Дзісны)
Я́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзісна. Працякае ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці.
Янка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 48 км |
Басейн | 564 км² |
Расход вады | 3,7 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | возера Багданаўскае |
• Вышыня | 136,4 м |
• Каардынаты | 55°28′04,80″ пн. ш. 27°00′29,70″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Дзісна |
• Каардынаты | 55°22′15,20″ пн. ш. 27°30′45,40″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзісна → Дзвіна → Рыжскі заліў |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 48 км. Плошча вадазбору 564 км², азёрнасць 1 %. Выцякае з Багданаўскага возера на поўдзень, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Багданова Браслаўскага раёна, цячэ праз возера Янка, у межах паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны па лясной забалочанай мясцовасці, вусце на ўсходняй ускраіне г. п. Шаркаўшчына. Асноўныя прытокі – Янка (справа), Густатка (злева).
Даліна трапецападобная (шырыня 100—350 м), у верхнім цячэнні невыразная. Пойма ў верхнім цячэнні вузкая, перарывістая, ніжэй пераважна двухбаковая (шырыня 50–100 м), у нізоўі амаль адсутнічае. Рэчышча ўверх ад вусця на працягу 39 км каналізаванае. У басейне ракі азёры Мілашкаўскае і Азярайцы.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько і інш. – Мн., 1994. – 222 с.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)