Якуб (Якаў Піліпавіч) Відацкі — дзяржаўны службовец.

Якуб Відацкі
Корчак
Корчак
Род Відацкія[d]
Бацька Піліп Ян Відацкі[d]
Маці Юліяна з Пюрэцкіх[d]
Дзеці Эдмунд Відацкі[d] і Юльян Відацкі[d]
Член у

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Відацкіх герба «Корчак». Сын Піліпа Яна Відацкага і Юліяны Пюрэцкай. Меў брата Яна, ганаровага апекуна Гродзенскай гімназіі[1].

У 1809 г. — дазорца вясковых складоў Гродзенскай губерні. У 1813 г. — прысяжны (камісар) Кобрынскага ніжняга земскага суда. У 1821 г. — кобрынскі земскі спраўнік. У 1837 г. — прысяжны Кобрынскага павятовага суда. У 1840 г. — кобрынскі павятовы суддзя[1].

Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1821 годзе[1].

Валодаў 156 сялянскімі душамі ў Кобрынскім павеце[2].

Сям’я

правіць

Сын Эдмунд служыў аланецкім (Аланецкая губерня была самай паўночнай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі) павятовым страпчым[ru] (памочнікам пракурора па крымінальных справах) у чыне калежскага сакратара, а Юльян — у грэнадзёрскім імператара Аўстрыйскага палка[ru] паручнікам[2].

Зноскі

Літаратура

правіць