Юзаф Корсак (кашталян полацкі)

(1540—1618) кашталян полацкі

Юзаф Корсак, таксама сустракаецца Іосіф Корсак[3] (каля 1540 — 1618) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Юзаф Корсак
Герб «Корсак»
Герб «Корсак»
2-і суддзя земскі полацкі[d]
1574 — 20 жніўня 1597
Папярэднік Лукаш Багданавіч Гарабурда
Пераемнік Францішак Барташавіч Жук[d]
4-ы кашталян полацкі
25 кастрычніка 1597 — 1618
Папярэднік Вацлаў Шэмет
Пераемнік Мікалай Багуслаў Зяновіч
7-ы кашталян менскі
20 жніўня 1597 — 25 кастрычніка 1597
Папярэднік Андрэй Паўлавіч Сапега
Пераемнік Пётр Дарагастайскі
Нараджэнне каля 1540
Смерць 1618
Род Корсакі
Бацька Ян Глебавіч Корсак[d]
Жонка Багуміла з Прытулісаў[d][1] і Тэадора з Гарабурдаў[d][2]
Веравызнанне кальвінізм[2]

Біяграфія

правіць

Каля 1572 года намінаваны на ўрад полацкага земскага суддзі (упершыню згадваецца з гэтым тытулам у кастрычніку 1574), 27 ліпеня 1586 года стаў першым полацкім войскім, пакінуўшы ўрад земскага суддзі. Але згодна са Статутам 1588 года ўрад земскага суддзі стаў вышэй за ўрад войскага, таму неўзабаве Есіф Корсак зноў становіцца земскім суддзём (згадваецца як земскі суддзя ў 1592).

20 жніўня 1597 года паступіў на ўрад кашталяна менскага, а 25 кастрычніка 1597 года — кашталяна полацкага.

Валодаў маёнткамі Залессе і Лятоўшчына.

Сям’я

правіць

З роду Корсакаў герба «Котвіца змененая», сын полацкага падваяводы Яна Глебавіча Корсака.

Быў жанаты двойчы: першы раз ў 1576 годзе з Багумілай, дачкой Адама Прытуліса; другі раз з Тэадорай, дачкой Лукаша Гарабурды, удавой Стэфана Галубіцкага-Корсака.

Памёр бяздзетным, завяшчаў маёнткі сынам свайго брата Гаўрылы.

Зноскі

Літаратура

правіць