Юзаф Багуслаў Слушка
Юзаф Багуслаў Слушка (22 кастрычніка 1652 — 8 кастрычніка 1701) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (1673—1676) і харунжы вялікі літоўскі (1676—1683), маршалак надворны літоўскі (1683—1685), кашталян троцкі (1685) і віленскі (з 1685), адначасова гетман польны літоўскі (з 1685).
Юзаф Багуслаў Слушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Агінскі | ||||||
Пераемнік | Міхал Сервацы Вішнявецкі | ||||||
Нараджэнне | 22 кастрычніка 1652 | ||||||
Смерць |
8 кастрычніка 1701 (48 гадоў) |
||||||
Род | Слушкі | ||||||
Бацька | Багуслаў Юрый Слушка | ||||||
Маці | Ганна з Патоцкіх | ||||||
Жонка | Тэрэза з Гасеўскіх | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трымаў Рэчыцкае (1672—1688), Пунскае, Пянянскае, Лянцкаронскае, Лятычоўскае і Азярыцкае староствы.
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў герба «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія надворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх.
Падтрымліваў Яна Сабескага. У грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім спачатку падтрымаў Сапегаў, аднак пасля смерці караля і вялікага князя перайшоў у апазіцыю разам са сваім братам Дамінікам Міхалам, ваяводам полацкім, да Міхала Сервацыя Вішнявецкага і Пацеяў.
Браў удзел у шматлікіх бітвах з татарамі і туркамі ў часе кампаніяў 1673—1698, аднак не выяв��ў таленту вайскавода.
У шлюбе з Тэрэзай, дачкой Вінцэнта Гасеўскага нашчадкаў не пакінуў. У 1697 у гонар жонкі заклаў места Тэрэспаль.
Літаратура
правіць- Вяроўкін-Шэлюта У. Слушкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 597. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.