Элеанора Антонаўна Бацян
Элеанора Антонаўна Бацян (нар. 15 чэрвеня 1933, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Элеанора Антонаўна Бацян | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1933 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум[1], у 1959 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. У 1952—1969 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1959—1992 гадах архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў генпланаў і прамвузлоў[2] у інстытуце «Белпрампраект»[3][1].
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1963 года. Пражывае ў Мінску[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя работы: прамысловыя вузлы — Усходні ў Брэсце (1964, у сааўтарстве; прэмія СМ СССР 1977)[3], «Шабаны» (1966) у Мінску[2], у г. Асіповічы (1978)[3], Магілёве, Рэчыцы[1], Смаргоні, Лідзе[2], прамысловыя прадпрыемствы ў раёне Слуцкай шашы (1970); заводы: асфальта-бетонны (1978), буйнапанэльнага домабудавання (1976), санзагатовак (1975) і вытворчая база «Мінскметрабуда» ў прамвузле «Шабаны»[1] ў Мінску, заводы «Рамбудгідрамаш» і жалезабетонных вырабаў у г.п. Коханава (1975)[2], па вытворчасці металічнага парашку ў Маладзечне (1979[2]) і Мінску (1985), электралямпавы ў Брэсце (1980)[3]; НДІ парашковай металургіі (1979)[2], будынкі Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтр» (1980[2], будаўніцтва 1988), фабрыка каляровага друку (1978[2], будаўніцтва 1988, абодва ў сааўт.) у Мінску і інш[3].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана граматамі Дзяржбуда БССР, дыпломам Саюза архітэктараў БССР за навукова-вытворчае аб’яднанне «Цэнтр», медалём «Ветэран працы», бронзавым медалём ВДНГ СССР. За праектаванне і будаўніцтва Усходняга прамысловага вузла ў г. Брэсце ў складзе творчага калектыва ўзнагароджана прэміяй Савета Міністраў СССР[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Ботян Элеонора Антоновна
- ↑ а б в г д е ё ж з Ботян Элеонора Антоновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в г д Бацян Элеанора Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Бацян Элеанора Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Ботян Элеонора Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Ботян Элеонора Антоновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)