Цітвянскі сельсавет
Цітвя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Цітва.
Цітвянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Пухавіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Цітва |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 31 сакавіка 1977 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года ў складзе Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года ў складзе Рудзенскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Азярычынскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Пухавіцкага раёна. 11 сакавіка 1977 года населенаму пункту, які ўзнік пры торфапрадпрыемстве «Сяргеевіцкае» на тэрыторыі сельсавета, прысвоена назва — пасёлак Праўдзінскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 16 населеных пунктаў[3]. 31 сакавіка 1977 года пасёлкі Бор (Рудзенскі сельсавет)Бор, Бярозаўка, Васількі, Доўгі, вёскі Варонічы, Русаковічы, Цітва перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета, пасёлак Праўдзінскі перададзены ў склад Сяргеевіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Узляны, сельсавет перайменаваны ва Узлянскі[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Цытвянскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад 11 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 8 (1526).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 156. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.