Цімаці Спол
Цімаці Ле́нанард Спол (англ.: Timothy Leonard Spall; нар. 27 лютага 1957, Лондан) — брытанскі акцёр кіно і тэлебачання. Вядомы, перш за ўсё, сваімі ролямі ў фільмах: «Прамова караля», «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт», «Пракляты „Юнайтэд“», «Пад покрывам нябёсаў», «Апошні кат», «Таямніцы і хлусня» і серыі фільмаў «Гары Потэр».
Цімаці Спол | |
---|---|
англ.: Timothy Spall | |
Дата нараджэння | 27 лютага 1957[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Рэйф Спол[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэлевядучы, характарны акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр |
Кірунак | камедыі Шэкспіра[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0001758 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьнавучаўся ў Нацыянальным моладзевым тэатры і ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва, дзе яму быў прысуджаны залаты медаль Бэнкрафта — найлепшаму акцёру, які падае надзеі. Родны брат Цімаці, Мэцью, — дырэктар кампаніі «Morpheme», займаецца распрацоўкай камп’ютарных гульняў.
Цімаці Спол дэбютаваў у кіно ў фільмах «The Life Story of Baal» (1978) і «Квадрафенія» (1979). Пасля гэтага ён з’яўляўся ў такіх фільмах, як «Нявеста», «Галандскія дзяўчынкі», «Готыка», «Дэман сноў», «Круза», «Белы паляўнічы, чорнае сэрца», «Пад покрывам нябёсаў», «Таямніцы і хлусня», «Гамлет», «Крэзанутыя», «Мудрасць кракадзілаў» і «Вацель», а таксама ў серыяле «Ауф відэрзеен, хатнія», дзе ён гуляў Бары Тэйлара з 1983 па 2004 год.
Пасля 2000-х гадоў Спол здымаўся ў больш яркіх ролях. Сапраўдную вядомасць яму прынесла роля Пітэра Петыгру ў серыі фільмаў «Гары Потэр». Падзеяй стала галоўная ��оля Альберта Пірпайнта ў фільме «Апошні кат» (2005). Ён таксама сыграў камедыйнага персанажа Натаніэля ў фільме 2007 года «Зачараваная», з’явіўся ў асноўных ролях у фільмах «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт», «Апалуза», «Пракляты „Юнайтэд“» і агучыў Баярда ў «Алісе ў Цудазем’і».
Атрымаў ад каралевы Лізаветы II званне афіцэра Ордэна Брытанскай імперыі (OBE) 31 снежня 1999 года.
За свае працы ў кіно і на тэлебачанні Сполл неаднаразова ганараваўся намінацый на прэмію BAFTA. 24 мая 2014 года за выкананне загалоўнай ролі ў фільме Майка Лі «Містэр Цёрнер» быў удастоены мноства ўзнагарод, у тым ліку прыза як найлепшы акцёр на 67-м Канскім кінафестывалі і Еўрапейскай кінапрэміі.
Зноскі
правіць- ↑ Timothy Spall // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Timothy Spall // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Screenonline Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ Royal Academy of Dramatic Art | Timothy Spall