Цутому Хата
Цутому Хата (яп.: 羽田 孜; 24 жніўня 1935 — 28 жніўня 2017) — японскі палітык, у 1994 годзе на працягу некалькіх тыдняў займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі.
Біяграфія
правіцьХата нарадзіўся ў 1935 годзе ў Токіа. Яго бацька, Бусіра Хата, з’яўляўся членам парламента ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Скончыўшы ўніверсітэт, Хата ўладкаваўся на працу ў аўтобусную кампанію ў якасці простага служачага, дзе прапрацаваў з 1958 па 1969 гг. У 1969 годзе, прадстаўляючы прэфектуру Нагана, ён быў абраны ў парламент ад ліберал-дэмакратаў.
У 1993 годзе Хата пакінуў ЛДП і ўзначаліў Партыю абнаўлення, якая неўзабаве стала часткай кааліцыйнага ўрада Марыхіра Хасакавы. У кабінеце Хасакавы Хата займаў пасаду міністра замежных спраў.
28 красавіка 1994 года Хасакава сышоў у адстаўку, у выніку чаго Хата стаў прэм’ер-міністрам, узначаліўшы кабінет, які не меў большасці ў парламенце[3]. 30 чэрвеня на пасадзе прэм’ера яго змяніў Тамііці Мураяма.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Tsutomu Hata // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Former Prime Minister Tsutomu Hata dies at 82 // The Japan Times — 2017. — ISSN 0447-5763 Праверана 28 жніўня 2017.
- ↑ ХАТА Цутому // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.