Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (Брэст)
Царква прападобнага Серафіма Сароўскага — праваслаўны храм у Брэсце. Адносіцца да Брэсцкага благачыння Брэсцкай і Кобрынскай епархіі. Царква складаецца з верхняга Свята-Серафімаўскага і ніжняга (у гонар Іаана Крандштацкага) храмаў. Знаходзіцца на вул. Серафіма Сароўскага, 2.
Праваслаўны храм | |
Царква прападобнага Серафіма Сароўскага | |
---|---|
52°07′38″ пн. ш. 23°43′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Будаўніцтва | 1992—2001 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць4 лістапада 1991 года была зарэгістравана парафія[1]. Царква была закладзена ў 1992 годзе, а ў 1993 годзе адбылося першае набажэнства ў ніжнім храме. 1 жніўня 2001 года храм быў асвячоны.
З паўночнага боку размяшчаецца нядзельнай школы з сілікатнай цэглы. З усходняга размяшчаецца бібліятэка. У гонар храма бала названа вуліца, на якой ён знаходзіцца[2][3][4].
Архітэктура
правіцьАрхітэктарам храма з’яўляецца А. П. Мандрык.
Храм у плане ўяўляе сабою цагляны будынак, пабудаваны ў выглядзе крыжа, па цэнтры якога ўзвышаецца купал, пастаўлены на пяцімятровы барабан. У пярэдняй частцы да будынка прымыкае 25-мятровая званіца, завершаная шлемападобным купалам. Карануюць купалы васьміканцовыя крыжы[5].
Зноскі
- ↑ Г. БРЕСТ. ХРАМ ВО ИМЯ СВТ. ПРП. СЕРАФИМА САРОВСКОГО
- ↑ Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага(недаступная спасылка)
- ↑ ХРАМ Архівавана 12 жніўня 2018.
- ↑ Брест. Церковь Серафима Саровского.
- ↑ БРЕСТСКИЙ СЕРАФИМОВСКИЙ ХРАМ