Хрыстос у пустыні (карціна Крамскога)

«Хрыстос у пустыні» (руск.: Христос в пустыне) — карціна рускага мастака Івана Крамскога (1837—1887), скончаная ў 1872 годзе. Належыць Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (інв. 651). Памер карціны — 180 × 210 см[1][2].

Іван Крамской
Хрыстос у пустыні. 1872
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 180 × 210 см
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква
(інв. 651)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крамской пачаў працаваць над тэмай спакусы Хрыста ў 1860-х гадах. У 1867 годзе ім быў напісаны першы варыянт карціны, які, аднак, не задаволіў мастака, паколькі ён палічыў памылковым рашэнне выкарыстоўваць выцягнуты па вертыкалі фармат палатна, на якім не заставалася месца для адлюстравання камяністай пустыні[3].

Працу над канчатковым варыянтам карціны Крамской пачаў у 1871 годзе, а завершана яна была ўвосень 1872 года. У снежні 1872 года карціна была прадстаўлена на 2-й выстаўцы Таварыства перасоўных мастацкіх выставак («перасоўнікаў»), якая адкрылася ў Санкт-Пецярбургу. Перад пачаткам выстаўкі палатно было набыта ў аўтара Паўлам Траццяковым[1].

«Хрыстос у пустыні» лічыцца «этапным творам Крамскога і значнай з'явай усяго рускага жывапісу»[4]. Мастак разглядае рэлігійны сюжэт з гуманістычнага, маральна-філасофскага пункту гледжання і прапануе псіхалагічна-жыццёвую інтэрпрэтацыю разважанняў і перажыванняў Хрыста[5]. Такім чынам, гэта карціна можа разглядацца не толькі як маляўнічы твор у звычайным сэнсе, але і як «створаны ў фарбах філасофскі трактат»[6].

Крыніцы

правіць
  1. а б Каталог ГТГ, т. 4, кн. 1 2001, с. 292—293.
  2. Крамской Іван Мікалаевіч — Хрыстос у пустыні (HTML)(недаступная спасылка). Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, www.tretyakovgallery.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 25.07.2016.
  3. В. И. Порудоминский 1974.
  4. Е. Ф. Петинова 2001, с. 155.
  5. Крамской Иван Николаевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  6. Г. Ю. Стернин 2007, с. 121.

Літаратура

правіць
  • Петинова Е. Ф. Русские художники XVIII — начала XX века. — СПб.: Аврора, 2001. — 345 с. — ISBN 978-5-7300-0714-7.
  • Порудоминский В. И. И. Н. Крамской. — М.: Искусство, 1974. — 248 с.
  • Стернин Г. Ю. Два века. Очерки русской художественной культуры. — М.: Галарт, 2007. — 384 с. — ISBN 978-5-269-01052-6.
  • Государственная Третьяковская галерея — каталог собрания / Я. В. Брук, Л. И. Иовлева. — М.: Красная площадь, 2001. — Т. 4: Живопись второй половины XIX века, книга 1, А—М. — 528 с. — ISBN 5-900743-56-X.

Спасылкі

правіць