Хормайстар
Хормайстар — харавы дырыжор.
У музычным тэатры ў функцыі хормайстра ўваходзіць падрыхтоўка харавога калектыву да выканання твора: развучванне харавых партый, выпрацоўка ансамбля, строю, работа над літаратурным тэкстам і зместа�� музыкі ў арганічным адзінстве з дзеяннем спектакля. Галоўны хормайстар адбірае вакальныя галасы, фарміруе склад харавых партый, часам дырыжыруе ў канцэртах.
Сярод беларускіх тэатральных хормайстраў вядомы Н. Андросава, А. Бельскі, М. Прысёлкаў, Г. Пятроў, А. Кагадзееў, Н. Ламановіч, Г. Луцэвіч і інш.
На Беларусі хормайстраў рыхтуюць на дырыжорска-харавых аддзяленнях і кафедрах Беларускай акадэміі музыкі, універсітэта культуры, музычных, музычна-педагагічных, педагагічных ВНУ і каледжаў.
Літаратура
правіць- Хормайстар // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.