Уцёкі ў Егіпет
Уцё́кі ў Егі́пет — апісаныя ў Евангеллі паводле Мацвея падзеі, якія адбываліся з сям��ёй Ісуса Хрыста пасля наведвання вешчуноў з усходу. Іосіф з Марыяй выпраўляюцца ў Егіпет, каб уратаваць Сына ад забойства, замоўленага царом Ірадам.
Евангелле
правіцьУцёкі Святой сям’і ў Егіпет апісаны толькі ў адным Евангеллі і вельмі каротка. Пасля таго, як мудрацы з усходу прынеслі немаўляці дарункі і не вярнуліся да Ірада, Іосіфу ў сне з’явіўся ангел, які загадаў: «Устань, вазьмі Дзіця і матку Яго і бяжы ў Егіпет і будзь там, дакуль не скажу табе; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго» (Мц., 2:13). Тае ж ночы Іосіф з Марыяй і Ісусам выправіліся ў Егіпет, дзе жылі да смерці Ірада.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уцёкі ў Егіпет