Уладзіслаў Грабскі (польск.: Władysław Grabski; 7 ліпеня 1874 — 1 сакавіка 1938 года) — польскі палітык (нацыянал-дэмакрат), эканаміст і гісторык, міністр фінансаў і двойчы прэм’ер-міністр Польшчы, аўтар валютнай рэформы 1924 года.
Грамадскі і незалежніцкі дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ў 1905—1912 гадах, член Польскага нацыянальнага камітэта, віцэ-прэзідэнт створанага ў 1914 годзе Цэнтральнага грамадзянскага камітэта ў Варшаве, прэзідэнт Цэнтральнага грамадзянскага камітэта Царства Польскага ў межах Расіі (1915—1918 гады). З 26 кастрычніка па 4 лістапада 1918 года — міністр сельскай гаспадаркі і каронных дабротаў. Член Вярхоўнага народнага савета ў 1918 годзе, дэпутат сейма ад Народна-нацыянальнага саюза (1919—1922 гады), міністр фінансаў з 13 снежня 1919 па 9 чэрвеня 1920 года, з 13 студзеня 1923 па 30 чэрвеня 1923 года і з 19 снежня 1923 па 13 лістапада 1925 года. Прэм’ер-міністр Польшчы з 23 чэрвеня па 24 ліпеня 1920 года і з 19 снежня 1923 па 14 лістапада 1925 года. Рэктар Галоўнай школы сельскай гаспадаркі ў Варшаве ў 1926—1928 гадах і яе прарэктар у 1928—1929 гадах.
Зноскі