Уладзімір Піліпавіч Падзігун
Уладзімір Піліпавіч Падзігун (11 красавіка 1923, в. Бярозаўка (цяпер Манькіўскі раён Чаркаскай вобласці Украіны) — 28 красавіка 2001, Белая Царква) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1944).
Уладзімір Піліпавіч Падзігун | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 красавіка 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 красавіка 2001 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСкончыў сярэднюю школу. У чэрвені 1941 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. З сакавіка 1942 года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да лістапада 1943 года старшы сяржант Уладзімір Падзігун камандаваў аддзяленнем разведкі 472-га артылерыйскага палка 42-й стралковай дывізіі 33-й арміі Заходняга фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Віцебскай вобласці. 14 лістапада 1943 года у баі каля населенага пункта Хутар Казьянскія Дубровенскага раёна падарваў адзін дзот праціўніка і прымусіў здацца гарнізон другога дзота. У крытычны момант бою Падзігун замяніў сабой выбыўшага са строю камандзіра стралковага батальёна і паспяхова кіраваў этым падраздзяленнем. 23 снежня 1943 года аддзяленне Падзігуна прайшло ў нямецкі тыл і блакіравала бліндаж праціўніка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 22 жніўня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы сяржант Уладзімір Падзігун быў узнагароджаны высокім званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая зорка».
Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1945 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу, у 1948 годзе — курсы ўдасканалення афіцэрскага складу, у 1954 годзе — Сумскае артылерыйскае вучылішча. У сакавіку 1961 года ў званні падпалкоўніка быў звольнены ў запас.
Пражываў і працаваў у горадзе Белая Царква Кіеўскай вобласці.
У гонар Падзігуна названа школа ў вёсцы Жуляны Гродзенскай вобласці Беларусі.
Узнагароды
правіць- Герой Савецкага Саюза
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.