Уладзімір Антонавіч Кавальскі
Уладзімір Антонавіч Кавальскі (21.12 (па дакументах 21.10).1912, в. Варонеж, Глухаўскі павет, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя — 29 снежня 1937, Мінск, НКВД) — паэт, драматург; пісаў на польскай мове.
Уладзімір Антонавіч Кавальскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 снежня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1937 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьЗ двухгадовага ўзросту выхоўваўся ў Кіеве. Пасля смерці бацькі (1925) працаваў на цукровым заводзе, у фасфарытных шахтах (Ярмолінскі раён), кур’ерам у банку (г. Хмяльніцкі), сакратаром сельсавета (вёска Зарэчча Праскураўскага раёна). З 1929 вучыўся ў польскай тэатральнай студыі Вышэйшага музычна-драматычнага інстытута ў Кіеве. У 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў загадчыкам польскага сектара Камітэта радыёвяшчання пры СНК БССР. Публікавацца пачаў з 1930 у мінскім польскамоўным часопісе «Orka». Супрацоўнічаў з польскімі газетамі і часопісамі, якія выходзілі ў Кіеве, Маскве; з украінскім друкам. Член СП Беларусі з 1934. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў польскай секцыі СП БССР. Напісаў п’есы «Штурм чарнаводаў» (пастаўлена ў польскім тэатры ў Кіеве, 1931), «Сям’я Варанцовых» (рыхтавалася да пастаноўкі ў польскім тэатры ў Мінску, 1935)
Арыштаваны ў лістападзе 1937. Тыраж апошняга зборніка «��ершы пра Грузію» быў канфіскаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1979.
Паэтычныя творы У. Кавальскага перакладаліся на беларускую, грузінскую, літоўскую, рускую мовы.
Бібліяграфія
правіць- Chłopi w Marchat. Mińsk, 1930;
- Dwa poematy. Mińsk, 1934;
- Poezje. Mińsk, 1934;
- Droga na północ: Poezje. Mińsk, 1930;
- Rodzina Worońców: Sztuka sceniczna w ośmiu obrazach z prołogiem. Mińsk, 1936.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гапава В. Непражытае жыццё: Да 75-годдзя з дня нараджэння і да 50-годдзя з дня смерці Уладзіміра Кавальскага // ЛіМ. 1987, 25 снеж.
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.