Уладзімір Іванавіч Брэдзіс

Уладзімір Іванавіч Брэдзіс (нар. 10 жніўня 1935, Віцебск) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Іванавіч Брэдзіс
Дата нараджэння 10 жніўня 1935(1935-08-10) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча ў 1955 годзе, у 1961 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў архітэктарам у Віцебскім аблпраекце, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам майстэрні ў праектных арганізацыях Херсона, з 1968 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Віцебскграмадзянпраекце і філіяле Белжылпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года.

Пражывае ў Віцебску.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы: ПДП Оршы, Браслава, Паставаў (1969, у аўтарскім калектыве), праекты забудовы мікрараёна Задзвінне і 238-кватэрны жылы дом у Полацку (19691980), мікрараён Задняпроўе і 130-кватэрны жылы дом у Оршы (1975). Аўтар вынаходства «Гукаізалюючая перагародка».

Зноскі

Літаратура

правіць