Турніры Вялікага шлема

Турніры Вялікага шлема (англ.: Grand Slam tournaments) — чатыры найбуйнейшыя ў сучасным тэнісе штогадовыя турніры:

У сучасным тэнісе перамога на ўсіх чатырох турнірах Вялікага шлема — надзвычай прэстыжная, бо гэта вельмі рэдкае дасягненне. Вылучаюць:

  • класіч��ы Вялікі шлем — адна і тая ж асоба паслядоўна перамагае на ўсіх турнірах Вялікага шлема на працягу аднаго сезону;
  • некласічны Вялікі шлем — адна і тая ж асоба паслядоўна перамагае на ўсіх турнірах Вялікага шлема, але не ў межах аднаго сезону;
  • кар'ерны Вялікі шлем — адна і тая ж асоба перамагае на ўсіх турнірах Вялікага шлема, але ў розныя гады;
  • Залаты Вялікі шлем — адна і тая ж асоба паслядоўна перамагае на ўсіх турнірах Вялікага шлема і на Алімпійскім тэнісным турніры на працягу аднаго сезону.

Гісторыя

правіць

Паняцце «Вялікі шлем» запазычана з картачнай гульні брыдж. Выйграць Вялікі шлем — перамагчы ва ўсіх чатырох турнірах на працягу аднаго сезону.

Паняцце ўзнікла ў 1933 годзе, калі аўстраліец Джэк Кроўфард быў у кроку ад таго, каб выйграць усе чатыры турніры. Ён ужо перамог у трох турнірах на працягу года і выйшаў у фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Ёрку. Джон Кіран, які працаваў спартыўным каментатарам у газеце «Нью-Ёрк Таймс» і быў здольным картачным гульцом, правёў у сваёй калонцы аналогію поспехаў Кроўфарда з вялікім шлемам у брыджы: «Калі Кроўфард выйграе сёння ў Перы, гэта будзе ўсё адно што выйграць Вялікі шлем на корце». Кроўфард, аднак, прайграў, але фраза замацавалася.[1]

Паводле іншай версіі, паняцце ўзнікла ў 1938 годзе, калі Дональд Бадж выйграў на працягу года згаданыя вышэй чатыры турніры, і вядомы амерыканскі пісьменнік Элісан Данцыг сказаў, што «як паспяховы гулец у брыдж, Бадж склаў Вялікі шлем з перамог у чатырох найбуйнейшых тэнісных турнірах на працягу каляндарнага года».[2]

Чэмпіёны Вялікага шлема

правіць

З часу з'яўлення паняцця мала хто здолеў выйграць Вялікі шлем на працягу сезону. Сярод мужчын гэтага дасягнулі Дональд Бадж (1938) і Род Лейвер (1962 і 1969). Сярод жанчын — Маргарэт Корт (1970), Мора Канолі (1953) і Штэфі Граф (1988). Штэфі Граф, апроч гэтага, перамагла ў тым жа годзе на алімпійскім турніры ў Сеуле, выйграла, такім чынам, «Залаты Вялікі шлем».

Калі розныя турніры Вялікага шлема сталі праводзіць на розных пакрыццях (грунт — у Францыі, трава — на Уімблдане, цвёрдае пакрыццё — у ЗША і Аўстраліі), справа ўскладнілася.

Найбольшую колькасць турніраў Вялікага шлема выйграў амерыканец Піт Сампрас. У ягоным актыве — 14 перамог: 7 на Уімблдане, 5 на Адкрытым чэмпіянаце ЗША і 2 на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Сярод жанчын найбольшая колькасць перамог у Маргарэт Корт: 11 у Аўстраліі, 5 у Францыі, 5 у ЗША і 3 на Уімблдане — агулам 24 тытулы.

Уладальнікі Вялікага шлема

правіць

Мужчынскі адзіночны разрад

правіць

Жаночы адзіночны разрад

правіць
  • Марын Коналі (ЗША) — 1953 год;
  • Маргарэт Сміт Корт (Аўстралія) — 1970 год;
  • Штэфі Граф (Германія) — 1988 год. Да таго ж, у 1988 годзе Граф стала алімпійскаю чэмпіёнкай, таму яна ўладальніца Залатога Вялікага шлема.

Мужчынскі парны разрад

правіць
  • аўстралійская пара Фрэнк Сэджман і Кен Макгрэгар — 1951 год.

Жаночы парны разрад

правіць
  • бразільянка Марыя Буэна (Бразілія) — 1960 год (з дзвюма партнёркамі — брытанкай Крысцін Труман Джэйнс (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі) і амерыканкай Дарлен Хард);
  • амерыканская пара Марціна Наўрацілава і Пэм Шрайвер — 1984 год;
  • швейцарка Марціна Хінгіс — 1998 год (з дзвюма партнёркамі — харваткай Міранай Лючыч (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі) і чэшкай Янай Новатнай).

Змяшаны парны разрад

правіць
  • аўстралійская пара Маргарэт Сміт Корт і Кэн Флэтчэр — 1963 год;
  • Маргарэт Сміт Корт — 1965 год (у пары з аўстралійцам Джонам Ньюкомбам (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі), аўстралійцам Кенам Флетчарам (Адкрыты чэмпіянат Францыі і Уімблдан), з аўстралійцам Фрэдам Столе (Адкрыты чэмпіянат ЗША).
  • аўстраліец Оўэн Дэвідсан — 1967 год (у пары з аўстралійкай Лэслі Торнар Боўры (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі) і з амерыканкай Білі-Джын Кінг).

Беларусы — пераможцы турніраў Вялікага шлема

правіць

У Адкрытай эры тры беларускія спартсмены перамагалі на турнірах Вялікага шлема:

у жаночым парным разрадзе:

правіць
  • Наталля Зверава — пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (1993, 1994, 1997); пераможца Адкрытага чэмпіянату Францыі (1989, 1992, 1993, 1994, 1995, 1997); пераможца Уімблдану (1991, 1992, 1993, 1994, 1997); пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША (1991, 1992, 1995, 1996); уладальніца некласічнага Вялікага Шлема ў парным разрадзе (1992—1993; 1997)

у мужчынскім парным разрадзе:

правіць
  • Максім Мірны — пераможца Адкрытага чэмпіянату Францыі (2005, 2006, 2011, 2012); пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША (2000, 2002)

у змяшаным парным разрадзе:

правіць
  • Наталля Зверава — пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (1990, 1995);
  • Максім Мірны — пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША (1998, 2007, 2012); пераможца Уімблдану (1998).
  • Вікторыя Азаранка — пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША (2007); пераможца Адкрытага чэмпіянату Францыі (2008).

у жаночым адзіночным разрадзе:

правіць
  • Вікторыя Азаранка — пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (2012, 2013),
  • Арына Сабаленка — пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (2023, 2024), пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША (2024).

Зноскі