Траянскі конь
Трая́нскі конь[1] — у старажытнагрэчаскай міфалогіі вялізны драўляны конь, з пабудовай якога звязаны адзін з фінальных эпізодаў Траянскай вайны.
Вайна паміж траянцамі і данайцамі пачалася таму, што траянскі царэвіч Парыс выкраў грачанку Алену Прыгожзую з горада Спарта. Яе муж, цар Спарты Менелай са сваім братам Агамемнанам сабраў войска грэкаў і пайшоў на Трою. У часы вайны з Трояй ахейцы, пасля доўгай і беспаспяховай аблогі, звярнуліся да хітрасці: яны збудавалі велізарнага драўлянага каня, пакінулі яго ў сцен Троі, а самі зрабілі выгляд, што сплываюць ад берага Троі (вынаходства гэтага выкруту прыпісваюць Адысею).На боку каня было напісана «Гэты дарунак прыносяць Афіне Ваяўніцы сыходзячыя данайцы». Жрэц Лаакоан, убачыўшы гэтага каня і ведаючы хітрасці данайцэў, выклікнуў: «Што бы гэта ні было, я баюся данайцэў, нават дарункі якія яны прыносяць!» Але траянцы, не слухаючы засцярогу Лаакаона і прарочыцы Касандры, увалаклі каня ў горад. Уначы грэкі, якія хаваліся ўсярэдзіне каня, вышлі з яго, перабілі варту, адкрылі гарадскія вароты, упусцілі вярнуўшыхся на караблях таварышаў і такім чынам авалодалі Трояй.
Па здагадках некаторых гісторыкаў (пачынаючы з Паўсанія), Траянскі Конь на самай справе быў сценабітнай машынай.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Зельскі А. Г. Трая́нскі конь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 526. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Троя́нский конь // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 255. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)