Томская вобласць
Томская вобласць (руск.: Томская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на ўсходзе Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Томск. Утворана 13 жніўня 1944 года.
Томская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 13 жніўня 1944 | ||||
Кіраўнік | Уладзімір Уладзіміравіч Мазур[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | KRAT, UTC+7 і Азія/Томск[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-TOM | ||||
Код аўтам. нумароў | 70 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прырода
правіцьПлошча вобласці 316,9 тысяч км² (16-е месца па плошчы сярод суб’ектаў Расійскай Федэрацыі), што складае 1,9 % ад агульнай тэрыторыі Расіі. Працягласць з поўначы на поўдзень — каля 600 км, з захаду на ўсход — 780 км. Такім чынам, па плошчы Томская вобласць прыкладна на 1,5 % больш за Польшчу (і амаль у 40 раз менш за Польшчу па насельніцтве). Томская вобласць мяжуе на поўначы з Цюменскай вобласцю і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай, на поўдні — з Кемераўскай і Новасібірскай абласцямі, на захадзе — з Омскай вобласцю, на ўсходзе з Краснаярскім краем.
Вялікая частка тэрыторыі вобласці цяжкадаступная, бо ўяўляе сабою тайгу (лясы займаюць 63 % плошчы) і балоты (28,9 %, у прыватнасці самае буйнае ў свеце Васюганскае балота). Самы высокі пункт вобласці — 274 м над узроўнем мора, самы нізкі — 34 м над узроўнем мора. Найбуйнейшае возера — Мірнае (Парабельскі раён), плошча люстэрка 18,3 км².
Клімат рэзка кантынентальны. Галоўная рака — Об, перасякае вобласць па дыяганалі з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, дзелячы вобласць на дзве амаль роўныя часткі.
Насельніцтва і гаспадарка
правіцьНасельніцтва 1036,5 тыс. чалавек (1.01.2006), з якіх у гарадах пражываюць 68,1 %. Нацыянальны склад: рускія — 88,2 %, украінцы — 2,6, татары — 2,1 %.
|
Падзяляецца на 16 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Томск, Северск.
Галоўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне і металаапрацоўка, лясная і нафтавая. Усе машынабудаўнічыя і металаапрацоўчыя прадпрыемствы сканцэнтраваны галоўным чынам у Томску і часткова ў Калпашава і Северску. Найбуйнейшыя лесазаводы — Магачынскі, Кецкі, Асінаўскі і Томскі. Нафтаздабыча вядзецца ў асноўным на паўночным захадзе і захадзе вобласці, у раёне сяла Аляксандраўскае і басейне ракі Васюган. У раёне Томска размешчаны буйны нафтахімічны камбінат.
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць каля 5 % тэрыторыі вобласці. Тут у невялікіх колькасцях вырошчваюць пшаніцу, лён, бульба і гародніна. Разводзяць буйная рагатая жывёла, свіней, авечак і коз, хатніх птушак. Развітыя пушная здабыча (вавёрка, собаль, андатра, каланок) і зверагадоўля (серабрыста-чорная лісіца).
Пасёлкі
правіцьВядомыя асобы
правіць- Інакенцій Смактуноўскі (1925—1994) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно
- Сандра Калніетэ (нар. 1952) — латвійская палітык.
Крыніцы
правіць- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ а б в Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 22 жніўня 2024.
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26. — С. 483.
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 646. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 485. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/Popul2016.xls
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Літаратура
правіць- Смалякоў Г. С. То́мская во́бласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 485—486. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- То́мская о́бласть // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 65—66. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- То́мская о́бласть // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 646. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- То́мская о́бласть // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 483. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
правіцьТомская вобласць на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 19 ліпеня 2009.